Еўрасаюз называе “вартым шкадавання” ўзмацненне пакарання Статкевічу

ЕС расцэньвае як вартае шкадавання рашэнне суду аб пераводзе экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі палітвязня Міколы Статкевіча з папраўчай калоніі ў турму за парушэнне правілаў унутранага распарадку.

«Вызваленне ўсіх палітычных зняволеных застаецца крытычна важным у кантэксце паляпшэння адносінаў паміж ЭЗ і Беларуссю», — цытуе БелаПАН заяву прэсавага сакратара вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ па знешняй палітыцы Федэрыкі Магерыні.


Нагадаем, суд над палітвязнем Мікалаем Статкевічам па змене рэжыму адбыцця пакарання – з заменай яго на турэмны, прайшоў у панядзелак, 4 мая, у Шклоўскай папраўчай калоніі №17. Падставаю для змены рэжыму сталі «шматлікія парушэнні правілаў унутранага распарадку калоніі і непадпарадкаванне патрабаванням кіраўніцтва». Суддзя Шклоўскага раённага суда Баранцава прыняла рашэння накіраваць палітвязня да сканчэння тэрміну зняволення ў турму. На судзе 26 траўня 2011 года Мікола Статкевіч быў асуджаны да шасці год зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.