Еўрасаюз называе “вартым шкадавання” ўзмацненне пакарання Статкевічу
ЕС расцэньвае як вартае шкадавання рашэнне суду аб пераводзе экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі палітвязня Міколы Статкевіча з папраўчай калоніі ў турму за парушэнне правілаў унутранага распарадку.
«Вызваленне ўсіх палітычных зняволеных застаецца крытычна важным у кантэксце паляпшэння адносінаў паміж ЭЗ і Беларуссю», — цытуе БелаПАН заяву прэсавага сакратара вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ па знешняй палітыцы Федэрыкі Магерыні.
Нагадаем, суд над палітвязнем Мікалаем Статкевічам па змене рэжыму адбыцця пакарання – з заменай яго на турэмны, прайшоў у панядзелак, 4 мая, у Шклоўскай папраўчай калоніі №17. Падставаю для змены рэжыму сталі «шматлікія парушэнні правілаў унутранага распарадку калоніі і непадпарадкаванне патрабаванням кіраўніцтва». Суддзя Шклоўскага раённага суда Баранцава прыняла рашэння накіраваць палітвязня да сканчэння тэрміну зняволення ў турму. На судзе 26 траўня 2011 года Мікола Статкевіч быў асуджаны да шасці год зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Пакінуць новы каментар