Бабруйскія ідэолагі заміналі працы журналіста

Відэааператар "Бабруйскага кур'ера" сутыкнуўся з прадузятым стаўленнем з боку мясцовых ідэолагаў. Віктар Масаловіч здымаў святкаванне 9 траўня, і на плошчы Перамогі хацеў прайсці ў зручнае месца, адведзенае для журналістаў. Але яго спыніў начальнік упраўлення ідэалагічнай працы гарвыканкама Мікалай Балюк.

“Ён спытаў, адкуль я, я адказаў, што з "Бабруйскага кур'ера", – распавядае Віктар Масаловіч. – Мікалай Балюк заявіў, што ў мяне няма пасведчання і збег. Далей да размовы падключыўся іншы "ахоўнік ідэалогіі" Ігар Несцяровіч. Я прапанаваў яму паглядзець на маё пасведчанне, але ён адказаў, што я спазніўся, і таму мяне не прапусцяць. Шчыра скажу, на душы ад гэтага застаўся непрыемны асадак”.

У выніку незалежны журналіст так і не патрапіў на пляцоўку, замацаваную за журналістамі, паведамляе сайт

“З гэтага месца Віктару было б зручней адзняць ветэранаў, зрабіць панарамныя планы. Але назва "Бабруйскі кур'ер" напалохала мясцовых ідэолагаў. Тым не менш, наш журналіст выканаў сваю працу, няхай і не ў такіх камфортных умовах, як іншыя”, - адзначыў рэдактар "БК" Анатоль Санаценка.
 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.