Бабруйскія ідэолагі заміналі працы журналіста
Відэааператар "Бабруйскага кур'ера" сутыкнуўся з прадузятым стаўленнем з боку мясцовых ідэолагаў. Віктар Масаловіч здымаў святкаванне 9 траўня, і на плошчы Перамогі хацеў прайсці ў зручнае месца, адведзенае для журналістаў. Але яго спыніў начальнік упраўлення ідэалагічнай працы гарвыканкама Мікалай Балюк.
“Ён спытаў, адкуль я, я адказаў, што з "Бабруйскага кур'ера", – распавядае Віктар Масаловіч. – Мікалай Балюк заявіў, што ў мяне няма пасведчання і збег. Далей да размовы падключыўся іншы "ахоўнік ідэалогіі" Ігар Несцяровіч. Я прапанаваў яму паглядзець на маё пасведчанне, але ён адказаў, што я спазніўся, і таму мяне не прапусцяць. Шчыра скажу, на душы ад гэтага застаўся непрыемны асадак”.
У выніку незалежны журналіст так і не патрапіў на пляцоўку, замацаваную за журналістамі, паведамляе сайт
“З гэтага месца Віктару было б зручней адзняць ветэранаў, зрабіць панарамныя планы. Але назва "Бабруйскі кур'ер" напалохала мясцовых ідэолагаў. Тым не менш, наш журналіст выканаў сваю працу, няхай і не ў такіх камфортных умовах, як іншыя”, - адзначыў рэдактар "БК" Анатоль Санаценка.
Пакінуць новы каментар