У ЗША пратэставалі супраць расійскіх баз у Беларусі
На мітынгу, прымеркаваным прыезду ў ААН Уладзімера Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі, выступалі супраць планаў расійскага ўраду збудаваць у беларускім горадзе Бабруйску расійскую вайсковую авіябазу.
Як паведамляе Радыё Свабода, падчас мерапрыемства сярод іншых выступіў лідар КХП БНФ Зянон Пазняк.
Нагадаем, беларусы выкажуць сваё стаўленне да расійскіх баз на акцыі ў Мінску 4 кастрычніка.
Post new comment