Акцыя салідарнасці з рэпрэсаванымі за "Пагоню" кадэтамі

Група «Арт-Сядзіба» ініцыявала акцыю #ПагоняПобач у знак салідарнасці з ястрамбельскімі кадэтамі.

«У Беларусі вакол нацыянальнага сімвала «Пагоня» адбываюцца ганебныя рэчы, якія хопіць трываць! Таму «Арт-Сядзіба» пачынае акцыю салідарнасці. Далучайцеся! Калі «Пагоні» няма на дзяржаўных будынках Беларусі, то гэта не значыць, што яе няма ў беларусаў! «Пагоня» побач – будзем жыць!» – гаворыцца ў паведамленні на Фэйсбуку.

Дзясяткі карыстальнікаў-жыхароў Беларусі і іншых краін выкладваюць у сацыяльных сетках свае фатаграфіі з нацыянальным гербам «Пагоня», паведамляе Беларускае Радыё Рацыя


Нагадаем, на навучэнцаў Ястрамбельскай школы-інтэрната распачаўся ціск з боку адміністрацыі, а аднаго нават адлічылі, пасля таго як юнакі сфатаграфаваліся ў саколках з гербам "Пагоня" і 16 кастрычніка выклалі фота ў суполцы Вконтакте "Мая краіна Беларусь".
 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.