Леанід Кулакоў: "Смалявіцкі ІЧУ нагадвае камеру катаванняў сярэднявечча"

Актывіст Леанід Кулакоў ужо тройчы абскарджвае ўмовы ўтрымання ў ізалятары горада Смалявічы, лічыць, што яны прыніжаюць чалавечую годнасць, прыносяць фізічныя і маральныя пакуты.

Падчас адбыцця адміністратыўнага арышту ў сем сутак за акцыю супраць расійскіх байкераў "начныя ваўкі" вясной Леанід Кулакоў з яго слоў нібыта пабываў у сярэднявечнай катавальні: поўнасцю адсутнічалі прагулкі на свежым паветры, паколькі адсутнічаў прагулачны дворык, у камеры поўнасцю адсутнічала натуральнае святло, паколькі вокны выходзілі… у цёмны гараж для службовых аўтамабіляў Смалявіцкага РУУС, у камеры не было ні каналізацыі, ні водаправода, пітная вада падавалася ў бруднай да чарнаты пластыкавай бутэлькі, да якой было страшна набліжацца. З мэблі былі толькі дзве двухузроўневыя металічныя канапы. Ежу даводзілася захоўваць на падлозе. У камеры панаваў холад. У санітарных мэтах для адпраўлення натуральных патрэбаў у камеру ставілася вядро, якое дазвалялася выносіць 2 разы на суткі.

"Лічу, што такія жудасныя ўмовы – сталы смурод ад прадуктаў жыццядзейнасці пры адсутнасці прыстойнай вентыляцыі, кепскае штучнае святло, што было незразумела, калі дзень, калі ноч, адсутнасць прыстойнай ежы (гарачую далі толькі адзін раз за тыдзень!), тонкія матрацы, прапітаныя мачой, якія правальваюцца праз металічныя пласціны, якія ў сваю чаргу ўціскаюцца ў цела – усё гэта прыніжае чалавечую годнасць і прымушае пакутаваць фізічна і маральна", – кажа актывіст кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Леанід Кулакоў.

На свае скаргі спачатку ў абласное ўпраўленне ўнутраных спраў, потым ва Упраўленне наглядна-выканаўчай дзейнасці актывіст атрымаў адказы, якія яго не задаволілі.

"Яны пішуць, што асобныя недахопы абумоўленыя аб'ектыўнымі прычынамі, і што сёлета ў камерах усталёўваюць сталы і лаўкі, а тое што зараз давядзецца дыхаць смуродам туалета, седзячы не на падлозе, а за сталом – гэта нічога!"– абураецца Леанід Кулакоў.

Трэцюю скаргу актывіст накіраваў непасрэдна ў Міністэрства ўнутраных спраў і спадзяецца хоць на нейкую адэкватную рэакцыю адтуль. Калі нічога не зменіцца, ён гатовы ліставаць у Камітэт ААН пра тое, што ў адносінах да арыштаваных ужываюцца катаванні.

"Я дабіваюся, каб ІЧУ Смалевіцкага РУУС быў зачынены на капітальны рамонт, і там былі створаны для парушальнікаў належныя ўмовы, якія не прыніжаюць іх годнасць", - адзначае Леанід Кулакоў.
 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.