Студэнты хочуць правесці ў Мінску марш салідарнасці

Студэнты збіраюцца правесці ў Мінску марш "Каханне і салідарнасць". Пра гэтую падзею стала вядома з сацыяльных сетак.

"Гэта наша магчымасць паказаць адміністрацыі ўніверсітэтаў і міністэрству адукацыі, што мы патрабуем рэальных рэформаў у сферы вышэйшай адукацыі, а не спробаў прыкрыць свае няўдачы "паборамі і штрафамі"... Мы выступаем за паўнавартаснае і роўнае ўключэнне ў кіраванне ўніверсітэтам ўсіх трох бакоў: адміністрацыя, выкладчыкі і студэнты", – напісана ў студэнцкай заяве.

Раней студэнты БДУ сабралі 2,5 тысячы подпісаў, каб адміністрацыя не ўводзіла плату за пераздачы. Але новыя дадатковыя паслугі ва ўніверсітэце ўсё ж увялі. Пазней да студэнтаў БДУ далучыліся студэнты Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

Марш плануецца правесці 2 снежня. Час і месца збору паведамяць пазней. Ці звярталіся арганізатары па дазвол на акцыю да гарадскіх уладаў, пакуль невядома, паведамляе сайт Еўрабеларусі.


 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.