Затрыманні за б-ч-б сцяг

У Мінску затрымалі Змітра Дашкевіча і Сяргея Пальчэўскага, якія меліся сёння аднесці калектыўны зварот да Міністэрства культуры з прапановай надаць бел-чырвона-беламу сцягу статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Нагадаем, кампанію па збору подпісаў за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статусу гістарычнай каштоўнасці распачаў лідар Маладога фронту Зміцер Дашкевіч. З 19-га верасня у цэнтры Мінска актывістамі МФ і БХД ладзіцца адмысловы пікет, дзе можна падпісацца ў падтрымку нацыянальнага сцяга. Многія мінакі актыўна падтрымліваюць ініцыятыву. Кожны дзень збіраюцца сотні подпісаў. Таксама створана адмысловая электронная петыцыя.

Пікет падтрымалі паэт Уладзімір Някляеў, мастак Алесь Марачкін, пісьменнік Уладзімір Арлоў, барб Зміцер Захарэвіч, актор і рэжысёр Павал Харланчук, прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч ды іншыя выдомыя людзі.

Сёння падпісацца за сцяг можна на пікеце каля універсама "Цэнтральны" (у другой палове дня у пераходзе на ст. метро "Кастрычніцкая"). Можна таксама спампаваць бланк і прапанаваць падпісацца сябрам і знаёмым. 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.