Святлана Алексіевіч ахвяравала на лячэнне Леаніда Маракова

Нобелеўская лаўрэатка, даведаўшыся пра цяжкі стан пісьменніка і даследчыка сталінскіх рэпрэсіяў Леаніда Маракова, перадала на яго падтрымку і догляд тысячу даляраў.

Лекары дыягнаставалі ў пісьменніка пухліну галаўнога мозгу (анкалогія чацвёртай ступені), якая развілася пасля цяжкага інсульту. Яго плануецца перавесці ў так званы “Дом міласэрнасці”, якія аказвае паслугі на платнай аснове.

Леанід Маракоў мае сына і дачку, але яны вучацца ў Польшчы. Зараз дапамагаюць пісьменніку і арганізуюць збор сродкаў неабыякавыя людзі — Наталля Саматыя, Алесь Макаеў, Вадзім Пракопчык ды іншыя.

Дапамагчы Леаніду Маракову можна, пералічыўшы сродкі на рахунак № 5351 0410 8976 2734 у банку МТБ (картка дзейнічае да 02|19).


Леанід Маракоў (нар. у 1958 годзе) — інжыне-радыёэлектронік, у 1990-я стаў вывучаць біяграфію свайго дзядзькі, паэта Валера Маракова, які быў расстраляны 29 кастрычніка 1937 году. Вынікам працы стала маштабнае даследаванне сталінскіх рэпрэсіяў у Беларусі — падрыхтаваны і часткова выдадзены 10-тамовы энцыклапедычны даведнік пад назвай «Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794–1991». Усяго сабраныя звесткі пра 20 тысяч ахвяраў. Леанід Маракоў — аўтар доследу «Ахвяры і карнікі», асобна выйшла кніга звестак пра рэпрэсаваных у Беларусі праваслаўных святароў. У 2014 годзе выйшла ягоная манаграфія «Галоўная вуліца Мінска. 1880–1940».

Паводле Радыё Свабода

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.