Прававая самаабарона

Для тых, хто хоча даведацца, як бараніць свае правы і правы іншых, ў Мінску 30 кастрычніка адбудзецца семінар.Read more

Ёсць верагоднасць, што «карусель пікетаў» салідарнасці з Украінай працягнецца ў судах.Read more

У Баранавічах і Бярозе мясцовыя актывісты дамагліся выканання мясцовымі ўладамі Пастановы Савета Міністраў № 207 ад 05.03.2012 года, дзе ясна сказана, што меры па забеспячэнні грамадскага парадку на масавых акцыях прымаюць выканкамы разам з міліцыяй.Read more

Намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў 22 верасня атрымаў уведамленне з пракуратуры Магілёўскай вобласці за подпісам першага намесніка пракурора вобласці Алега Пімашкова. Абласная пракуратура адправіла скаргу Рыгора Кастусёва па колу.Read more

Праваабаронцы, выказалі меркаванне, што забарона на правядзенне пікета салідарнасці з Украінай для Алеся Марчанкі і Арцёма Лявы абумоўлена дыскрымінацыйнымі нормамі Закона ў адносінах да тых, хто цягам году здзейсніў адміністратыўнае парушэнне паводле артыкула 23.34 Закона “Аб масавых мерапрыемствах”.Read more

Грамадскі актывіст з Хоцімска Валерый Каранкевіч 16 верасня падаў скаргу ў Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь, каб абскардзіць сваё затрыманне без складання пратакола супрацоўнікамі хоцімскай міліцыі 23 сакавіка.Read more

Беспрацоўны жыхар Брэста, сябр незалежнага прафсаюза РЭП і партыі КХП-БНФ Славамір Грыгаровіч звярнуўся ў пісьмовай форме да прадстаўніка Нацыянальнага Cходу Рэспублікі Беларусь Багдановіч Л.Н., па тлумачэнне, чаму дэпутаты ППНС РБ зацягваюць разгляд прапановы аб павялічэнні стыпендыі для беспрацоўных. Нагадаем, што спадарыня Багдановіч была абрана на другі тэрмін і цяпер з’яўляецца намеснікам старшыні пастаяннай камісіі па працы і сацыяльнай абароне.

 Read more

Syndicate content