Мінчукі, што падтрымліваюць Украіну, хочуць правесці карусель пікетаў

Але сапраўдная, рэалістычная мэта ініцыятывы – давесці да ўладаў, што многія беларусы салідарныя з украінскім народам і выступаюць супраць сепаратыстаў, якія пры падтрымцы Расіі расколваюць Украіну.

Ідэя кампаніі па напісанні заяваў нарадзілася ў асяродку актывістаў Руху “За Свабоду”. Алесь Марчанка ўпэўнены, што пасля ўварвання рэгулярных частак расійскай арміі ва Украіну 27 жніўня тыя, хто перажывае за Украіну, проста не мае права сядзець склаўшы рукі:

“Мы абавязаны былі зрабіць хоць нешта, каб выказаць свой рашучы пратэст супраць адкрытай агрэсіі Расіі. Былі ідэі напісаць Пуціну, дасылаць лісты абурэння ў расійскую амбасаду. Мы таксама думалі, ці не выступіць ад Руху з чарговым зваротам-заявай салідарнасці, адрасаванай украінцам альбо заклікаць ЕС неадкладна афіцыйна прызнаць, што адбылося ўварванне расійскіх войскаў, калі яны з гэтым цягнулі… Была таксама ідэя звярнуцца да Лукашэнкі з настойлівай просьбай трымацца Канстытуцыі і нейтральнага статусу нашай краіны, а таксама заклікаць яго пераглядзець знаходжанне Беларусі ў складзе АДКБ. Карацей, цікавых ідэй было шмат. Некаторыя з іх можна яшчэ скарыстаць, але пакуль што мы вырашылі паспрабаваць закідаць Мінгарвыканкам заяўкамі на правядзенне адзіночных пікетаў салідарнасці з Украінай каля расійскай амбасады”, - кажа Алесь Марчанка.

Сэнс у тым, каб неабыякавы да лёсу Украіны чалавек падаў у Мінгарвыканкам ад свайго імя заяўку на адзіночны пікет каля расійскай амбасады. Заяўкі мусяць падавацца паслядоўна на розныя дні рознымі людзьмі. Вядома, што яны як правіла не задавальняюцца. Тым не менш, чыноўнікам давядзецца прыдумваць прычыны для адмовы. Вялікая колькасць заявак не дазволіць так проста ад іх адмахвацца. Магчыма такі грамадскі ціск паспрыяе фарміраванню ва ўрадзе больш незалежнай ад расійскага боку пазіцыі адносна падзей ва Украіне і палітыцы Расіі.

Выніковасць акцыі залежыць ад актыўнасці кожнага. Кампанію ўжо падтрымалі некаторыя актывісты і блогеры. Ініцыятары каруселі пікетаў заклікаюць далучацца да кампаніі як мага большае кола неабыякавых людзей і не менш чым за два тыдні да акцыі падаваць індывідуальныя заявы на адзіночныя пікеты ў Мінгарвыканкам.

Распрацаваны сумесна з праваабаронцамі спецыяльна для гэтага выпадку бланк заявы можна атрымаць па адрасе: Чарнышэўскага, 3 (сядзіба ПБНФ), а таксама спампаваць тут.


 

2 Comments

Арцём

Просьба пазначаць тут у каментарах, якія дні будзеце браць, каб іх не бралі іншыя заяўнікі. Я пастараюся збіраць інфу з розных месцаў і ставіць тут таксама

Арцём

Просьба, дасылаць заяўкі, пачынаючы з 6-га кастрычніка. Ранейшыя дні разабраныя.

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку