Reply to comment

Міліцыянты чарговы раз выкарыстоўваюць практыку прэвентыўных затрыманняў перад буйнымі дзяржаўнымі святамі, каб у гэтыя дні кіраўніцтву краіны нішто не замінала купацца ў промнях усенароднай падтрымкі.

Уначы на 9 траўня міліцыянты спрабавалі пранікнуць у хату да Вольгі Мікалайчык, а таксама затрымалі каля свайго дома ды адвезлі ў Смалявіцкі РАУС актывіста Леаніда Кулакова.

Што стала прычынай затрымання актывіста і ў чым ён абвінавачваецца, дагэтуль невядома. Адміністратыўны пратакол, хутчэй за ўсё, быў складзены па артыкуле 23.34 (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Сёння, 11 траўня у Смалявіцкім раённым судзе будзе разглядацца адміністратыўная справа.

Вечарам 8 мая праваахоўнікі спрабавалі здзейсніць затрыманне яшчэ аднаго актывіста "Еўрапейскай Беларусі” - Максіма Вінярскага, аднак ён паспеў схавацца.

Праваабаронцы выказваюць меркаванне, што затрыманне Кулакова і паляванне на іншых актывістаў носіць прэвентыўны характар: яно звязанае са святкаваннем Дня Перамогі.
 

Reply

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.