Reply to comment

Пачынаючы з 3-га сакавіка ўлады ўжываюць жорсткія рэпрэсіі супраць удзельнікаў грамадзянскіх і сацыяльных акцый – у абарону Курапатаў у Мінску і супраць прэзідэнцкага Дэкрэта №3. Паводле праваабаронцаў ПЦ "Вясна", агулам затрымана больш за 100 чалавек, пакараныя адміністратыўнымі арыштамі больш за 30 чалавек.

Адміністрацыйныя арышты вярнуліся ў беларускую рэчаіснасць праз паўтары гады пасля адноснай лібералізацыі, калі каралі толькі штрафамі. Сярод затрыманых і пакараных суткамі як вядомыя дзеячы апазіцыі, так і простыя грамадзяне. Таксама з жалем даводзіцца канстатаваць пра вяртанне практыкі прэвентыўных затрыманняў журналістаў перад масавымі акцыямі пратэсту. Некаторых журналістаў па надуманых абвінавачваннях караюць штрафамі.

На сённяшні дзень адміністратыўнымі арыштамі на розны тэрмін пакараныя:

  • Зміцер Дашкевіч
     
  • Сяргей Пальчэўскі
     
  • Анатоль Лябедзька
     
  • Юрась Губарэвiч
     
  • Вiталь Рымашэускi
     
  • Вольга Кавалькова
     
  • Павел Севярынец
     
  • Андрэй Юркоў
     
  • Руслан Халікаў
     
  • Аляксандр Казлянка
     
  • Дзмітрый Ляўчук
     
  • Андрэй Дзянюшкін
     
  • Аляксандр Кабанаў
     
  • Андрэй Марач
     
  • Зміцер Паліенка
     
  • Руслан Халікаў
     
  • Андрэй Дзянюшкін
     
  • Дзмітрый Ляўчук
     
  • Раман Ганчароў
     
  • Аляксандар Панамароў
     
  • Аляксандар Гмыза
     
  • Анатоль Гмыза
     
  • Максім Лубінскі
     
  • Канстанцін Копац
     
  • Зміцер Гарбуноў
     
  • Сяргей Пятрухін
     
  • Васіль Берасьнеў
     
  • Віктар Андрэеў
     
  • Вячаслаў Касінераў
     
  • Віктар Рубцоў
     
  • Максім Філіповіч
  • Алег Аксёнаў

Спісак можа быць непоўным. Ён пастаянна ўдакладняецца. Асудзілі адвольныя затрыманні, якія часам праводзіліся з ужываннем гвалту, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая і Алена Анісім, ПЦ "Вясна" заклікала спыніць пераслед грамадзян за рэалізацыю імі права на мірны пратэст і выказванне свайго меркавання, патрабавала спынення пераследу праваабаронцаў Шведская праваабарончая арганізацыя Civil Rights Defenders, пратэстуе супраць затрымання сваіх калегаў Беларуская асацыяцыя журналістаў, сваю занепакоенасць з нагоды затрыманняў выказалі прадстаўніцтва ЕС у Беларусі і МЗС Нямеччыны, Еўрасаюз заклікаў улады Беларусі да неадкладнага вызвалення ўсіх затрыманых падчас акцый пратэсту.
 

Reply

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.