Адказ чыноўніка: Адзіночны пікет будзе замінаць выкананню правілаў дарожнага руху

Мінгарвыканкам працягвае прыдумваць адвольныя прычыны для таго каб забараняць адзіночныя пікеты ў падтрымку Украіны у межах кампаніі “Карусель пікетаў”.

Таццяна Грачанікава, якая падала заяўку на правядзенне пікета салідарнасці з Украінай, атрымала адказ з Мінгарвыканкама, падпісаны намеснікам старшыні па ідэалогіі, сумнавядомым ідэйным камуністам Ігарам Карпенкам.

Праводзіць пікет, як чакалася, забаранілі. Даволі цікавая фармулёўка прычыны забароны сведчаць пра тое, што у чыноўнікаў гарвыканкама даволі добрая фантазія.

У матывіровачнай частцы адказу напісана, што правядзенне адзіночнага пікета не будзе спрыяць захаванасці элементаў добраўпарадкавання і зялёных насаджэнняў, а таксама можа ствараць перашкоды пешаходнаму і транспартнаму руху ды адцягваць кіроўцаў транспартных сродкаў ад выканання правілаў дарожнага руху.

Далібог, было б больш шчыра і сумленна выступіць кіраўніцтву горада з заявай, што пікеты і масавыя акцыі ў Мінску забараняюцца як такія, ды не займацца імітацыяй прававой дзяржавы.
 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.