Дазвол на пікет салідарнасці з Украінай пастаўлены ў залежнасць ад… надвор’я

У судзе Маскоўскага раёна Мінска разглядалася скарга Уладзіміра Андрыенкі на рашэнне Мінгарвыканкама, які па відавочна надуманых прычынах не даў дазволу на правядзенне адзіночнага пікета салідарнасці з Украінай каля амбасады Расійскай Федэрацыі.

У абгрунтаванні свайго рашэння намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Карпенка напісаў, што адзіночны пікет не будзе спрыяць захаванню добраўпарадкавання і зеляніны, створыць перашкоды для пешаходнага руху і руху транспарту, не будзе спрыяць выкананню ПДР. Пры гэтым чыноўнікі спасылаліся на артыкул 9 Закона “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”.

У судзе прадстаўніком Мінгарвыканкама спадаром Уральскім былі дадаткова агучаныя не менш абсурдныя патрабаванні да заяўніка. Маўляў, патрэбна да заявы прыкласці мапу з канкрэтна намаляванай кропкай, дзе будзе стаць пікетоўшчык, заключыць загадзя дамову з міліцыяй і іншымі структурамі, яшчэ трэба падстроіцца пад надвор’е, бо яно таксама будзе ўлічвацца пры прыняцці рашэння пра дазвол акцыі.

Нягледзячы на тое, што рашэнне гарадскіх уладаў парушае правы грамадзян, гарантаваныя Канстытуцыяй і супярэчыць міжнародным прававым нормам, суддзя Гусакова прызнала скаргу неабгрунтаванай і не задаволіла яе.

“Мы плануем надалей абскарджваць рашэнне раённага суда ў Мінскім гарадскім судзе. Таксама мы плануем падаваць паўторную заяву, дзе паспрабуем улічыць усе, нават абсурдныя патрабаванні і паглядзім, што яны прыдумаюць яшчэ, каб нам адмовіць”, - кажа заяўнік пікета салідарнасці Уладзімір Андрыенка.

Нагадаем, у Мінску была абвешчана так званая карусель адзіночных пікетаў салідарнасці з Украінай. Усе хто падаваў заяўкі ў Мінгарвыканкам, атрымалі адмовы з досыць фармальнымі і няўцямнымі тлумачэннямі.
 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.