Салідарныя дзеянні

Папулярнасць Расіі сярод жыхароў свету рэзка падае на фоне ўкраінскіх падзей. А рэйтынг даверу да яе лідара Уладзіміра Пуціна скарачаецца ў разы.Read more

Салігорскія праваабаронцы з Беларускага Хельсінскага Камітэту пры падтрымцы інфармацыйнага інтэрнэт-рэсурса салігорск.org зладзілі апытанне ў сацыяльных сетках. Амаль тры чвэрці рэспандэнтаў заявілі, што палітычных зняволенных неабходна тэрмінова вызваліць.Read more

Віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Алесь Бяляцкі быў прыняты ў мэрыі і МЗС Францыі, паведамляе сайт ПЦ "Вясна".Read more

Нават у Беларусі можна падтрымаць украінцаў у іх змаганні за цэласнасць і незалежнасць сваёй дзяржавы і не рызыкаваць пры гэтым быць арыштаваным на 10 сутак. Прынамсі так лічыць актывіст Руху “За Свабоду”, удзельнік Камітэту салідарнасці з Украінай Алесь Марчанка.Read more

Валанцёра кампаніі «Ежа замест бомб» Алеся Курца затрымалі падчас чэмпіянату свету па хакеі нібыта за нецэнзурную лаянку.
Пасля 15 сутак арышту выйшаў на волю актывіст Алесь «Бэтмен» Курэц.

 Read more

Учора пайшоў з жыцця Народны Паэт Беларусі Рыгор Барадулін. Развітанне з Рыгорам Барадуліным  адбудзецца ў аўторак, 4 сакавіка 2014 года, у Чырвоным Касцёле ў Мінску.

З 9.45 да 11.15 Час развітання (ціхая малітва); 
11.15 Развітальная паніхіда ў грэка-каталіцкім абрадзе;
12.00 Памінальная св. Імша ў рыма-каталіцкім абрадзе;
13.00 Развітальныя словы сяброў.

Read more

Стартаваў цыкл сустрэч з выбітнымі прадстаўнікамі беларускай культуры.

Аляксей Марачкін – выбітны мастак, першы старшыня мастакоўскай суполкі «Пагоня».Read more

Магілёўскія  грамадскія актывісты сабраліся ў памяшканні грамадскага цэнтра “Кола” на сустрэчу, прымеркаваную да Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання, які адзначаецца 10 кастрычніка.

 

На мерапрыемства прыйшло некалькі дзесяткаў неабыякавых да гэтага пытання чалавек. Прадстаўнік правабарончага цэнтра “Вясна” Аляксей Колчын адзначыў, што на вялікі жаль Беларусь з‘яўляецца адзінай дзяржавай у Еўропе, дзе смяротныя пакаранні прыводзяцца ў выкананне. Хоць  сёння гэта і не тыя лічбы, як у канцы 90-х гадоў, калі суды выносілі больш за 40 прысудаў. Але 3 смяротныя пакаранні ў 2012 годзе, 2 з якіх былі прыведзены ў дзеянне адразу, непасрэдна пасля суду, даюць падставу для развагаў.

 Read more

Магілёўскія дэмакраты падаюць добры прыклад яднання усіх дэмакратычных актывістаў для абмеркавання вострых пытанняў. Яны ініцыявалі фармат  рэгулярных сустрэч “За дранікамі” якія на бліжэйшы час вырашана зрабіць рэгулярнымі.

8 кастрычніка на сядзібе Аб’яднанай грамадзянскай партыі адбылася першая такая нефармальная сустрэча. Сабралісь не менш за два дзесяткі чалавек, прадстаўнікоў амаль усіх дэмакратычных партый і грамацкіх арганізацый. Абмеркоўвалі бадай ці не самае рэзананснае пытанне ў міжнародным жыцці нашай краіны – “Канфлікт Беларуськалія з Уралкаліем. Рынкавыя паводзіны або дзяржаўна-алігархічныя разборкі”.Read more

Гэту па-сапраўднаму неабыякавую да  лёсаў людзей жанчыну добра ведаюць у сем’ях некалькіх пакаленняў магілеўчан.  

Яўгенія Фадзееўна Цюркіна на працягу доўгага часу узначальвае дабрачынную грамадскую арганізацыю “Водгук” і дапамагае малазабяспечаным сем’яў і сем’ям грамадскіх актывістаў.Read more

Syndicate content