Судовыя працэсы

Каардынатар па пытаннях міжнароднай палітыкі ад парламенцкай фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу, старшыня “Junge Union” Філіп Mісфэльдэр заявіў пра шэфства над беларускім палітвязнем Змітцерам Дашкевічам.

Дэпутат Бундэстагу адзначыў:
“Junge Union” заўжды падтрымліваў беларускую апазыцыю ў барацбе за першынства закону й свабодныя выбары. У прыватнасці, мы салідарныя з тымі, хто асужданы на доўгі тэрмін зьняволення беларускім судовым апаратам проста за тое, што яны рашуча змагаліся за свабоду.

Мы не павінны забывацца аб гэтых мужчынах і жанчынах, і мусім узмацніць ціск на рэжым Лукашэнкі, каб палітвязні былі вызваленыя. Ад імя “Junge Union” і ў якасці каардынатара па пытаннях міжнароднай палітыкі ад парламенцкай фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу, я рады абвесціць шэфства над Зьмітром Дашкевічам, зняволеным беларускім апазыцыянерам. Read more

16 траўня, ў дзень беларускай салідарнасці, родныя, сябры і паплечнікі сустрэлі  палітвязняў, вызваленых з-пад варты ў зале суда пасля абвяшчэння прысуду .Ірына Халіп асуджана да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай пакарання на два гады, Павал Севярынец — да трох гадоў абмежавання волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу, Сяргей Марцалеў — да двух гадоў пазбаўлення волі з выпрабавальным тэрмінам на два гады.Read more

 Гэтымі спякотнымі красавіцкімі днямі Мінск пераўтварыўся ў суцэльную судовую залю. Залю, у якой адбываецца працэс над палітычнымі апанентамі  дзейснага рэжыма. Яшчэ не паспела знікнуць паніка ў крамах,не паспела адгрымець рэха жудаснага тэракту ў сталічным метро, і абывацель праз паведамленні дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі не можа разабрацца, якіх жа канкрэтна “тэрарыстаў” і “хуліганаў” зараз судзяць, як так хутка магло прайсці следства па такой складанай справе. Высветляецца, што афіцыйныя СМІ, “тэрарыстамі” называюць удзельнікаў акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў 19 снежня 2010.Read more

  • Political Prisoners Released On The Day of Belarusian Solidarity

    On May 16, on the day of Belarusian Solidarity, family, friends and colleagues met with the political prisoners released from custody at the court room after the announcement of the verdict. Iryna Halip got two years term with a two- year suspension, Paval Sevyarynets – three years of work release, Syarhei Martsaleu – two years with a two-year suspension.

    Чытаць далей
  • Syndicate content