Судовыя працэсы

Cавет Еўрасаюза 10 кастрычніка ў Люксембургу прыняў рашэнне дапоўніць 16 прозвішчамі спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны ЕС і чые актывы на яго тэрыторыі ў выпадку выяўлення павінны быць замарожаны. Абмежавальныя меры тычацца тых, хто, на думку міністраў замежных спраў краін Еўрасаюза, адказны за «рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці, палітычнай апазіцыі і незалежных СМІ ў Беларусі», зазначаецца ў камюніке Савета ЕС.Read more

Асуджанаму да двух гадоў пазбаўлення волі, лідару “Маладога фронту”, Змітру Дашкевічу пагражае новая санкцыя ў выглядзе трох гадоў дадатковага ўтрымання ў турме крытага тыпу, якую ў народзе называюць проста “крыткай”. 13 верасня ў Горацкай калоніі, у якой Дашкевіч адбывае пакаранне, адбудзецца судовае паседжанне, з раглядам крымінальнай справы па артыкуле 69 крымінальна-выканаўчага кодэксу. Паводле якога Дашкевіч з’яўляецца злосным парушальнікам рэжуму ўтрымання.

Нагадаем, што Дашкевіч ужо другі раз будзе падвяргацца судоваму разбіральніцтву за кратамі. Мінулы раз, адбываючы пакаранне ў Шклоўскай калоніі за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі, палітык атрымаў штраф за “нядачу сведчанняў” па чарговай справе “Маладога Фронту”. Тым разам усё абыйшлося вялікім штрафам, пасля чаго, неўзабаве Дашкевіч быў датэрмінова вызвалены.

 Read more

28 верасня працягнецца судовы працэс над удзельнікам акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, мінскім будаўніком, Святаславам Барановічам, правёўшым у СІЗА №1 на вул. Валадарскага два з паловай месяцы. 29 жніўня пад час разгляду справы ў судзе Маскоўскага раёна, суддзя Алена Рудніцкая змяніла меру стрымання на падпіску аб нявыездзе і перанесла разбіральніцтва на канец верасня. У залі суда з Барановіча былі зняты кайданкі.
 Read more

22 ліпеня Менскі гарадзкі суд пакінуў у сіле прысуды Ўладзімеру Някляеву, Андрэю Дзмітрыеву, Аляксандру Фядуце, Натассі Палажанцы, Віталю Рымашэўскаму, Сяргею Вазняку, Уладзімеру Лобану, Алегу Федаркевічу, Яўгену Сакрэту, Сяргею Казакову, Дзмітрыю Дароніну, Віталю Мацукевічу.
 
Уладзімер Някляеў асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай пакарання на 2 гады. Андрэй Дзмітрыеў — на 2 гады пазбаўлення волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам 2 гады.
Іх абвінавацілі ў «арганізацыі групавых дзеяньняў, што парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх».


Read more

Пастаўлена кропка ў працэсе над карэспандэнтам  “Газеты выборчай”, актывістам Саюза Палякаў на Беларусі Андрэем Пачобутам.Read more

Новым падазраваным стаў актывіст з Вілейкі Святаслаў Барановіч. Зараз мужчына знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ) на завулку Акрэсціна, дз хутчэй за ўсё яму будзе прад’яўлена абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага часткай 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі  Беларусь – “удзел у масавых беспарадках”. Як і іншым абвінавачаным, па гэтым артыкуле, падсуднаму пагражае ажно да васьмі год турэмнага зняволення.Read more

У  Горадні распачалося закрытае судовае разбіральніцтва над журналістам польскага выдання “Gazetа wyborczа”і актывістам не прызнанага афіцыйнм Мінскам “Саюза палякаў”, Анджэем Пачобутам. Паводле хадайніцтва абласной пракуратуры, паседжанне праходзіць ў закрытым рэжыме, у будынак суду не дапусцілі, прадстаўнікоў СМІ, праваабаронцаў, актывістаў “Саюза палякаў”, консула генконсульства Рэспублікі Польшча ў Горадні Яцэк Даліва і нават жонку зняволенага, Аксану Пачобут. Арыштаванаму ад 6 красавіка журналісту, выстаўлена абвінавачванне адразу па двух артыкулах ККРБ — 368, частка 1 — "абраза" і 367, частка 1 — "паклёп" адносна прэзыдэнта па якіх прадугледжаны тэрмін зняволення ад 2 да 4 гадоў.Read more

On May 16, on the day of Belarusian Solidarity, family, friends and colleagues met with the political prisoners released from custody at the court room after the announcement of the verdict. Iryna Halip got two years term with a two- year suspension, Paval Sevyarynets – three years of work release, Syarhei Martsaleu – two years with a two-year suspension.Read more

  • Political Prisoners Released On The Day of Belarusian Solidarity

    On May 16, on the day of Belarusian Solidarity, family, friends and colleagues met with the political prisoners released from custody at the court room after the announcement of the verdict. Iryna Halip got two years term with a two- year suspension, Paval Sevyarynets – three years of work release, Syarhei Martsaleu – two years with a two-year suspension.

    Чытаць далей
  • Syndicate content