Судовыя працэсы
Абвешчаны прысуд Вячаславу Касінераву
За арыгінальны перфоманс, зладжаны на знак пратэсту супраць міліцэйскага бязмежжа, суддзя Аляксандр Петраш 27 красавіка аштрафаваў Вячаслава Касінерава на 115 рублёў.
Чытаць далейПалітвязня Міхаіла Жамчужнага перадумалі пераводзіць у турму
Адміністрацыя калоніі адклікала сваю заяву ў суд аб пераводзе на турэмны рэжым утрымання Міхаіла Жамчужнага нібыта за “злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы”. Можна меркаваць, што гэтага удалося дасягнуць, дзякуючы пільнай увазе грамадскасці і праваабарончых арганізацый да гэтай справы.
Чытаць далейАднаго журналіста аштрафавалі “за брыдкаслоўе”, другога – “за незаконны выраб СМІ”
Сілавыя структуры працягваюць перашкаджаць працы журналістаў, а судовая сістэма аказвае на прадстаўнікоў незалежных СМІ ціск, караючы штрафамі.
Чытаць далейУлады вярнуліся да практыкі масавых затрыманняў актыўных грамадзян
Пачынаючы з 3-га сакавіка ўлады ўжываюць жорсткія рэпрэсіі супраць удзельнікаў грамадзянскіх і сацыяльных акцый – у абарону Курапатаў у Мінску і супраць прэзідэнцкага Дэкрэта №3. Паводле праваабаронцаў ПЦ "Вясна", агулам затрымана больш за 100 чалавек, пакараныя адміністратыўнымі арыштамі больш за 30 чалавек.
Чытаць далейУ Беларусь вярнуліся адміністрацыйныя арышты за грамадзянскую актыўнасць
У Маладзечна пакаралі 11 актыўных удзельнікаў марша недарамаедаў, што прайшоў 10 сакавіка, арыштамі на тэрмін ад 7 да 15 сутак. У Мінску днямі раней пакаралі трохсуткавымі арыштамі Сяргея Пальчэўскага і Змітра Дашкевіча за абарону Курапатаў.
Чытаць далей