Абвешчаны прысуд Вячаславу Касінераву

За арыгінальны перфоманс, зладжаны на знак пратэсту супраць міліцэйскага бязмежжа, суддзя Аляксандр Петраш 27 красавіка аштрафаваў Вячаслава Касінерава на 115 рублёў.

На фоне таго, што санкцыяй часткі 1 артыкула 339 КК, па якім асуджаны актывіст, прадугледжваецца пакаранне аж да пазбаўлення волі тэрмінам да трох гадоў, прысуд можа падацца досыць мяккім. Юрыст Павал Сапелка, тым не менш, лічыць, што абранае пакаранне не мяняе рэпрэсіўнай сутнасці пераследу актывіста.

Дзяржаўны абвінаваўца ў працэсе прасіў для яго пакаранне ў выглядзе двух гадоў «хатняй хіміі». Але гэта, хутчэй сімвалічнае пакаранне штрафам з'яўляецца крымінальнай ацэнкай правамерных дзеянняў Вячаслава Касінерава.

На дадзены аспект звяртае ўвагу прадстаўнік "Вясны" Павал Сапелка, які ўдзельнічаў у падрыхтоўцы экспертнага заключэння па гэтай крымінальнай справе і ажыццяўляў маніторынг судовага працэсу.

«Сапраўды, на фоне папярэдніх дастаткова жорсткіх рэпрэсій у дачыненні да актывістаў грамадзянскай супольнасці гэтае пакаранне мяккае. І ўсё роўна гэта - рэпрэсія, звязаная з ажыццяўленнем актывістам свайго права, якое ахоўваецца Канстытуцыяй і міжнароднымі абавязальніцтвамі Беларусі», - кажа праваабаронца.

Сам Вячаслаў Касінераў у каментары журналістам назваў гэты прысуд «ланцугом», на якім яго збіраюцца трымаць улады.

«У прынцыпе, ніякіх асаблівых абмежаванняў - па перамяшчэнні, абранні месца жыхарства альбо роду дзейнасці і да таго падобнага - гэты прысуд на яго не накладае, але ў той жа час любое крымінальнае асуджэнне істотна звужае магчымасці любога чалавека», - адзначае на гэты конт Павел Сапелка.

З яго слоў, з вынясеннем прысуду ацэнка ПЦ "Вясна" адносна крымінальна-прававых наступстваў у справе Касінерава не змянілася.

Нагадаем, Вячаслава Касінерава судзілі па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства па частцы 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства) за праведзены ім 12 сакавіка 2017 г. каля будынку МУС перформанс, падчас якога ён накінуў пятлю на ўсталяваную там статую паліцэйскага-гарадавога, выказаўшы такім чынам свой пратэст супраць міліцэйскага самавольства і пераследу актывістаў анархісцкага руху за ўдзел у мірных акцыях пратэсту.

Паводле ПЦ "Вясна"
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку