рэпрэсіі

На мінулым тыдні пасля 24 сутак арышту вызваліўся Максім Вінярскі і пасля 25 сутак арышту Леанід Кулакоў.Чытаць далей

Напярэдадні Вялікадня грамадзянскую супольнасць спаткала цудоўная навіна: з засценкаў КДБ вызваленыя два фігуранты справы патрыётаў актывісты Маладога Фронту Сяргей Пальчэўскі і Зміцер Дашкевіч.Чытаць далей

Будаўнік Андрэй Мішакоўскі ні да якой грамадскай альбо палітычнай арганізацыі дачынення не мае. Пайшоў на Дзень Волі, бо абурыўся дзеяннямі міліцыі ў дачыненні да анархістаў 15 сакавіка. Кажа, што хацеў пабачыць стаўленне міліцыі да людзей на ўласныя вочы. У выніку быў аштрафаваны, збіты амонам і пакараны пяцісуткавым арыштам.Чытаць далей

7 красавіка суд Заводскага раёна Мінска разгледзеў пытанне аб адмене адтэрміноўкі крымінальнага пакарання Зміцеру Паліенку. Грамадскі актывіст будзе адбываць тэрмін у калоніі. Судовае рашэнне абскарджанню не падлягае.

Чытаць далей

10 красавіка заканчваюцца тэрміны адбыцця адміністратыўных арыштаў за грамадскую дзейнасць пяці мінскіх і віцебскіх актывістаў.Чытаць далей

Мастачка з Нясвіжа Наталля Бордак узгадвае акалічнасці свайго затрымання на Дзень Волі і некаторыя дэталі адбывання адміністрацыйнага арышту на Акрэсціна.Чытаць далей

Доктар агульнай практыкі падзяліўся з Камітэтам “Салідарнасць” сваімі парадамі для тых, хто адбыў адміністратыўны арышт у ізалятарах часовага ўтрымання. Нагадаем, у сакавіку за ўдзел у акцыях недармаедаў, у шэсці на Дзень Волі, а таксама паводле сфабрыкаваных міліцыяй пратаколаў аб адміністрацыйным парушэнні арыштамі на розны тэрмін у судовым парадку пакараныя больш за 200 чалавек.Чытаць далей

Мастачка з Нясвіжу Наталля Бордак падчас адбыцця 7-суткавага арышту ў ЦІП Мінгарвыканкама на завулку Акрэсціна напісала пранікнёны верш.Чытаць далей

У офісе Камітэта “Салідранасць” з’явіліся дыхтоўныя паштоўкі, якія любы ахвотны можа ўзяць і напісаць колькі слоў падтрымкі вязням ЦІП Мінгарвыканкама, што на завулку Акрэсціна, і арыштаваным па справе патрыётаў, якія месцяцца ў СІЗА на вул. Валадарскага і ў КДБ.Чытаць далей

На пачатак красавіка ў спісе затрыманых па справе аб падрыхтоўцы “масавых беспарадкаў” застаецца 22 чалавекі. Вядома, што 10-ці з іх ужо прад'яўлены абвінавачванні па ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса.Чытаць далей

Сіндыкаваць змесьціва ў RSS