Сёння вызваляюцца Павал Белавус, Павал Севярынец і магчыма Максім Вінярскі
10 красавіка заканчваюцца тэрміны адбыцця адміністратыўных арыштаў за грамадскую дзейнасць пяці мінскіх і віцебскіх актывістаў.
Адбыўшых арышт мінчукоў можна паспрабаваць сустрэць каля брамы ЦІП на завулку Акрэсціна і выказаць ім словы салідарнасці. Таксама сёння выходзяць на свабоду два віцебляніна Леанід Свецік і Кастусь Мардзвінцаў. Часам, улады практыкуюць заўчаснае вызваленне і вываз тых, хто адбываў арышт, каб іх не маглі сустрэць сваякі і паплечнікі.
Ніжэй праз працяжнік падаецца прозвішча, горад, дзе адбывалася затрыманне, дата затрымання, тэрмін арышту, дата і час вызвалення
Белавус Павал — Мінск — 26.03.2017 — 15 сутак — 10.04.2017, а 12-й гадзіне
Мардзвінцаў Кастусь — Віцебск — 26.03.2017 —15 сутак — 10.04.2017, а 12-й гадзіне
Свецік Леанід — Віцебск — 26.03.2017 — 15 сутак — 10.04.2017, а 12-й гадзіне
Севярынец Павал — Мінск — 31.03.2017 — 10 сутак — 10.04.2017, а 19-й гадзіне
Працягваюць адбываць адміністратыўныя арышты мінчукі Зміцер Захарэвіч і Леанід Кулакоў, а таксама нядаўна пакараныя за акцыю салідарнасці з затрыманымі на Дзень Волі, што прайшла ў Пінску 26 сакавіка, пінчукі Ігар Салавей і Алесь Рамановіч.
Салавей Ігар — Пінск — 7.04.2017 — 5 сутак — 12.04.2017.
Захарэвіч Зміцер — Мінск — 25.03.2017 — 20 сутак — 14.04.2017, а 14-й
Максім Вінярскі — Мінск — 25.03.2017 — 8+8+8 сутак — 18.04.2017, а 15 гадзіне
Кулаков Леанід — Мінск — 25.03.2017 — 25 сутак — 19.04.2017, а 14-й
Рамановіч Алесь — Пінск — 6.04.2017 — 15 сутак — 21.04.2017.
Пакінуць новы каментар