“На Акрэсціна вясна перакрэслена…”
Мастачка з Нясвіжу Наталля Бордак падчас адбыцця 7-суткавага арышту ў ЦІП Мінгарвыканкама на завулку Акрэсціна напісала пранікнёны верш.
На Акрэсціна
Вясна перакрэслена
Калючым дротам,
Над плотам,
Прутамі
Уздоўж і ўпоперак
Перакрыжаванымі
Звязанымі ўдзень і нанач.
Дабранач.
Табе не кажа
Вязніцы стража.
У аковах прасторы стан –
Кружыць груган
Над родным краем.
А мы выбіраем, каго любіць,
З кім да скону жыць,
Шануючы Радзіму-Мацерку.
Слёзы, сабраныя ў пацеркі,
Ва ўзоры людскога жалю…
Свабоды дэталі – пакуты.
Скуты і акрэслены
На Акрэсціна
Час.
Да нас вясна-вызваліцелька йдзе
З цяснюткай і доўгай ночы.
Крочыць у вечнасонечны дзень.
28 сакавіка, 2017 г.
Пакінуць новы каментар