Адказаць на каментар

На пачатак красавіка ў спісе затрыманых па справе аб падрыхтоўцы “масавых беспарадкаў” застаецца 22 чалавекі. Вядома, што 10-ці з іх ужо прад'яўлены абвінавачванні па ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса.

Частка 3 артыкула 293 КК “Масавыя беспарадкі” гучыць так:

“Навучанне ці іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках, якiя суправаджаюцца ўчыненнем дзеянняў, прадугледжаных часткай першай гэтага артыкула, а таксама фiнансаванне цi iншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці
караюцца арыштам на тэрмін да шасці месяцаў або пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў.”

Актуальны спіс затрыманых па справе аб падрыхтоўцы "масавых беспарадкаў" выглядае так:

  1. Абрамаў Аляксей Анатольевіч, 1979 года; затрыманы 21.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА КДБ, 30.03.2017 прад’яўлена абвіначванне па ч.3 арт. 293 КК РБ.
  2. Бяляўскі Андрэй Валер’евіч, затрыманы 21.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА КДБ, 31.03.2017 прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ.
  3. Гурын Юрый Яўгенавіч, затрыманы 21.03.2017 в 21.25, знаходзіцца ў СІЗА-1.
  4. Данілаў Віктар Канстанцінавіч, затрыманы 21.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
  5. Дашкевіч Зміцер Вячаслававіч, затрыманы 22.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА-1, 31.03.2017 прад'яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ.
  6. Дундукоў Андрэй Вячаслававіч, 1985 г.н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
  7. Зімніцкі Аляксандр Антонавіч, затрыманы 29.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
  8. Кавальчук Іван Віктаравіч, затрыманы 23.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА КДБ, 30.03.2017 прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ.
  9. Комлік-Ямацін Андрэй Вячаслававіч, затрыманы 21.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
  10. Кунцэвіч Сяргей Уладзіміравіч, знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
  11. Лазоўскі Міраслаў Уладзіміравіч, 1973 г.н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА КДБ, 31.03.2017 прад'яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ.
  12. Міхалькоў Мікалай Мікалаевіч, кіраўнік клуба “Патрыёт”, Бабруйск; затрыманы 24.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
  13. Міхалькоў Ян Мікалаевіч (сын кіраўніка бабруйскага "Патрыёта"); затрыманы 21.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
  14. Новік Дзмітрый Мікалаевіч, затрыманы 21.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
  15. Палтаржыцкі Яўген Канстанцінавіч, 1987 г.н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА КДБ, 30.03.2017 прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ.
  16. Пальчэўскі Сяргей Аляксандравіч, затрыманы 22.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА-1, прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ.
  17. Пашкевіч Цімур, затрыманы 21.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
  18. Румянцаў Уладзімір Аляксандравіч, затрыманы 21.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА КДБ, 31.03.2017 прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ.
  19. Стрыбульскі Сяргей Сяргеевіч, затрыманы 21.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА КДБ, 31.03.2017 прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ.
  20. Яўдаха Аляксандр Анатольевіч, 1975 г.н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА-1, 31.03.2017 прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ.
  21. Віктар Мароз Генадзьевіч. Затрыманы 3 красавіка, пакуль што на 3 дні ў якасці падазраванага паводле ч.3 арт. 293 КК РБ. Знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Нагадаем, да 31 сакавіка колькасць затрыманых па падазрэнні ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў даходзіла да 27. Пасля адбывання 10 дзён за кратамі ў якасці падазраваных, сем чалавек вызвалілі, але некаторымі спіс папоўніўся.
 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку