Адказаць на каментар

Будаўнік Андрэй Мішакоўскі ні да якой грамадскай альбо палітычнай арганізацыі дачынення не мае. Пайшоў на Дзень Волі, бо абурыўся дзеяннямі міліцыі ў дачыненні да анархістаў 15 сакавіка. Кажа, што хацеў пабачыць стаўленне міліцыі да людзей на ўласныя вочы. У выніку быў аштрафаваны, збіты амонам і пакараны пяцісуткавым арыштам.

Малады спартовага выгляду хлопец, які працуе ў будаўнічай сферы, займаецца прамысловым альпінізмам, у інтэрнэце ўбачыў відэа, як супрацоўнікі міліцыі ў цывільным выцягвалі з тралейбуса і жорстка затрымлівалі людзей 15 сакавіка. Паводле яго слоў, ён быў узрушаны, што да людзей ставяцца як да быдла, і, калі пабачыў рэкламку пра 25 сакавіка, вырашыў прыйсці і паглядзець на ўсё ўласнымі вачыма.

Штраф на падыходзе да мітынгу

Жыву я ў Малінаўцы. 25-га сеў на метро і паехаў на Акадэмію навук. Але цягнік спыніўся толькі на метро Маскоўская. Пайшоў пешшу ў цэнтр. Пакуль ішоў, мяне… аштрафавалі. Праезная частка праспекту была перакрытая, транспарту не было. Я пайшоў на сярэдзіну, каб сфатаграфаваць гэта на тэлефон. Праз некаторы час да мяне пад’ехала ДАІ і на мяне аформілі пратакол за “пераход праезнай часткі ў нядазволеным месцы”. Далі штраф 70 рублёў”, – распавядае Андрэй.

Пасля збіцця кінулі нейкую анучу, каб крывёй не запэцкаў аўтобус

“Падыходжу да ачаплення, каля плошчы Калініна кажу: “Хлопцы, на якой падставе вы мне перагарадзілі дарогу. Выходны дзень, я ў сваім горадзе, магу гуляць дзе хачу”. Адзін пачаў хапаць за руку, другі – рабіць падсечку. Нейкім цудам ад іх вырваўся. Людзі вакол нават заапладавалі. Але з натоўпы выскачыў чалавек, ударыў мяне ў твар (аказалася, міліцыянт, потым я яго бачыў у РУУС), зваліў з ног. Падскочылі іншыя міліцыянты, пачалі мяне лупіць дручкамі, потым зацягнулі мяне ў зялёны аўтобус МАЗ, якія курсіруюць па гарадскіх маршрутах. Пачалі там біць па рэбрах, скакаць па галаве. Я нават страціў прытомнасць. Пакуль мяне везлі ў Заводскі РУУС я ляжаў на падлозе аўтобуса. Мне кінулі нейкую анучу, каб я крывёй не моцна запэцкаў аўтобус”, – працягвае расповед Андрэй.

Суд з прадказальным прысудам

У РУУСе ў хлопца кружылася галава, ванітавала, ён слаба разумеў, што адбываецца.
Прасіў доктара, казалі: “Сядзі! Хочаш саскочыць?”. Трымалі гадзіны чатыры на вуліцы, паставілі тварам да сцяны – дождж, снег… Потым у склеп адвялі. Адтуль павезлі ў ізалятар на Акрэсціна. Там чакалі суда да панядзелка. У панядзелак павезлі ў суд Заводскага раёна.

“Суддзя прасіла распавесці, як было. Я спытаў, ці гэта паўплывае на рашэнне? Яна прызналася, што не. Тады я адмовіўся нешта тлумачыць і распавядаць, няхай, кажу будзе як будзе. Мяне пакралі 5 суткамі арышту”, – узгадвае Андрэй.

Акрэсцінскія будні

Двое сутак проста адлёжваўся пасля збіцця. Потым пачаў прыходзіць у сабе. Хлопца пераводзілі з камеры ў камеру. Сядзеў і з прапаведнікамі-украінцамі, і з палітыкам Алесем Лагвінцом, але найбольш уразілі вошы.

“Нехта з ахоўнікаў ставіўся нармальна, па-чалавечы, нехта ставіўся як да сабак. Я напрыклад палю, дык атрымалася папаліць толькі ў апошні дзень, калі нас вывелі ўрэшце на прагулку. Я чытаю правілы распарадку, якія ў іх вісяць, на што маюць правы арыштаваныя, кажу ім дзе то, дзе гэта. Ну мяне і пераводзілі з камеры ў камеру разы тры.”, – прыгадвае акалічнасці адседкі Андрэй Мішакоўскі.

“Што ўразіла? Вошы! Калі нас перавялі ў іншую камеру з 2-га на 3-ці паверх. Нейкі дзядуля сядзіць. Гляджу, неяк падазрона калупаецца. Запытваю, ці ўсё добра? Кажа – усё нармальна. Урэшце пачалі глядзець яго адзенне – там у швах вошы поўзаюць. Пачалі патрабаваць памяняць матрасы, тэрмаапрацоўку… У апошні дзень нас адвялі ў душ і апрацавалі адзенне. Бо я ім кажу са смехам: “Ну, хлопцы, я ж прыйшоў да вас без насякомых, адпусціце мяне такім жа”.

“Мяне дастала, што ў краіне творыцца”

“Мяне канешне здзівіла такое стаўленне міліцыянтаў да простых людзей. У мяне бацькі ваеннаслужачыя. Сястра таксама. Такога бязмежжа не чакаў. Калі мяне білі, прыгаворвалі: “Ну што заробіў грошаў, прадажная шкура!” Я кажу: “Хлопцы, пра што вы кажыце, я за сваё выйшаў!” Калі б прапаноўвалі грошы я б не ўзяў. Мяне дастала, што ў краіне творыцца. Я прыехаў адзін і ішоў адзін з думкай, што калі выйдуць такія як я, нешта зменіцца. Абурэнне на канапе нічога не вырашыць”, – падсумоўвае свой расповед Андрэй Мішакоўскі.

Паводле "Новы Час"

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку