Цана пратэсту (інфаграфіка)
Журналісты і праваабаронцы склалі рэйтынг штрафаў беларускіх актывістаў. Праваабаронцы адзначаюць, што велічыні штрафаў надзвычай высокія і неадэкватныя здзейсненым адміністрацыйным парушэнням. Агульная сума штрафаў сёлета утрая болей чым летась.
Ужо больш за год у Беларусі амаль не затрымліваюць удзельнікаў несанкцыянаваных акцый пратэсту. Замест гэтага міліцыя складае пратаколы, суды выпісваюць актывістам вялікія штрафы і часам апісваюць іх маёмасць.
TUT.BY вырашыў скласці рэйтынг актывістаў па ліку і суме выпісаных ім спагнанняў. Мы абапіраліся на адкрытыя дадзеныя з СМІ і ад праваабаронцаў. Штрафаў было напэўна больш, але ўспомніць іх усё, як паказвае практыка, не могуць нават самі актывісты.
З ростам сум штрафаў расце пагроза маёмасці апазіцыянераў. За гэты час трое з першай пяцёркі ўжо рызыкавалі расстацца са сваімі матэрыяльнымі актывамі. У гэтым годзе дачны ўчастак і домік пенсіянеркі Ніны Багінскай быў арыштаваны і выстаўлены на таргі з-за нявыплаты ёю штрафаў за ўдзел у акцыях апазіцыі. Раней мы пісалі пра спробы канфіскаваць побытавую тэхніку у сям’і Алеся Макаева.
Гэтай вясной без маёмасці - аўтамабільнага пыласоса і двух кубкаў - застаўся і былы палітвязень Мікола Статкевіч і яго жонка Марына Адамовіч. Маёмасць у іх канфіскавалі на мяжы з Польшчай з-за таго, што Мікалай Статкевіч пратэрмінаваў выплату штрафаў за арганізацыю несанкцыянаваных масавых акцый у Менску. Канфіскаваць аўтамабіль судовыя выканаўцы не маглі, таму што ён належаў Адамовіч.
Пакінуць новы каментар