Адказаць на каментар

26 снежня суд Маскоўскага раёна Мінска прызнаў Уладзіміра Кондруся вінаватым у так званых масавых беспарадках напрыканцы 2010 года і пакараў яго адным годам і шасцю месяцамі абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу з прымусовым амбулаторным лячэннем па месцы знаходжання.

Судовае паседжанне праходзіла ў адсутнасць абвінавачанага (ён адмовіўся заходзіць у залю). Суддзя Святлана Бандарэнка забараніла весці фота- і відэаздымку працэса.

Паводле абвінавачвання, Уладзімір Кондрусь вінаваты ў тым, што намагаўся пранікнуць у Дом урада, біў шкло пачкам паперы, потым вадасцёчнай трубой, біў па шчытах міліцыі, вырываў іх, нанес каля двух удараў неўстаноўленнаму супрацоўніку міліцыі, дзейнічаў разам з натоўпам, які бясчынстваваў.

З матэрыялаў справы, якія вывучаў суд, вынікае, што шкода ад злачынства была пагашанай яшчэ ў 2011 годзе, а па выніках экспертызы на трубе знойдзеныя сляды рук, якія не прыгодныя для вывучэння. Акрамя таго ў матэрыялах утрымліваюцца ўсе прысуды па падзеях 19 снежня. 26 траўня 2016 года ў ходзе аператыўна-вышуковых дзеянняў КДБ было ўстаноўлена, што Уладзімір Кондрусь з'яўляецца ўдзельнікам падзей Плошчы-2010. Гэта вынікае і з вывучаных старонак фэйсбуку, карыстальнікам якіх быў Уладзімір Кондрусь, а таксама з фотаздымкаў і відэа, што захоўваліся на камп'ютары, смс-паведамленняў.

Па выніках псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы стала вядома, што Уладзімір Кондрусь пакутуе і пакутваў у перыяд здзяйснення інкрымінуемых дзеянняў на расстройства асобы паранаідальнага тыпу, быў прызнаны абмежаваным у свядомасці.

Пракурор сцвярджаў, што віна цалкам даказаная, у тым ліку ранейшымі прысудамі, ўступіўшымі ў законную сілу, якія ўстанавілі факт масавых беспарадкаў на плошчы Незалежнасці ў 2010 годзе. Уладзімір Кондрусь прыняў у гэтых масавых беспарадках актыўны ўдзел і ўсведамляў характар сваіх дзеянняў.

Пракурор папрасіў выключыць з абвінавачвання ўзброены супраціў супрацоўнікам міліцыі, прыняць як змякчальныя абставіны - стан здароўя, прызнаць абмежаваным у свядомасці адносна здзейсненнага. Улічваючы той факт, што прайшло шэсць год, пракурор прапанавала суду прымяніць арт. 70 Крымінальнага кодэксу ("Прызначэнне больш мяккага пакарання, чым прадугледжана за дадзенае злачынства") і запрасіла пакаранне ў выглядзе трох гадоў абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу з абавязковым амбулаторным лячэннем па месцы знаходжання, залічыць утрыманне пад вартай - дзень за два, і вызваліць з-пад варты ў залі суда.

Адвакат не згодны з кваліфікацыяй дзеянняў Уладзіміра Кондруся як масавых беспарадкаў, кажа, што ўвогуле не згодны, што 19 снежня такія беспарадкі былі ў прынцыпе. Лічыць, што былі групавыя дзеянні, якія груба парушалі грамадскі парадак, і просіць Уладзіміра Кондруся апраўдаць.

Суд прызнаў Уладзіміра Кондруся абмежаваным у свядомасці і ўлічыў гэта пры прызначэнні пакарання як змякчальныя абставіны, палічыў віну цалкам даказанай, аднак прымяніў палажэнне арт. 70 КК і вынес прысуд - 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу з прымусовым амбулаторным лячэннем па месцы знаходжання. У вырак улічыць тэрмін утрымання пад вартай, а таксама зняць арышт з маёмасці падсуднага, бо шкода ад злачынства была пагашаная. Таксама суд пастанавіў змяніць меру утрымання і неадкладна вызваліць Уладзіміра Кондруся з-пад варты.


Нагадаем, судовы працэс над палітвязнем Уладзімірам Кондрусем, якога амаль праз шэсць гадоў судзяць за ўдзел у масавых беспарадках падчас Плошчы-2010, распачаўся 16 лістапада. Аднак пасля таго, як у зале суда Кондрусь паспрабаваў ускрыць сабе вены, было вырашана адправіць падсуднага на комплексную псіхолага-псіхіятрычную экспертызу.

Уладзімір Кондрусь быў затрыманы 14 чэрвеня гэтага году ў межах папярэдняга расследвання. Пасля ён знаходзіўся ў СІЗА №1 Мінска, дзе трымаў галадоўку.

Праваабаронцы прызналі Уладзіміра Кондруся палітычным зняволеным.

Паводле ПЦ "Вясна"

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку