Судовыя працэсы

Бабруйчанін Вячаслаў Міхалап уладкаваўся летам бягучага года ў арганізацыю "КПД ЛОГИСТИК", і сутыкнуўся там з шматлікімі парушэннямі правоў працоўных. За сваё незаконнае звальненне ён дамогся кампенсацыі.Read more

Журналісты сфатаграфаваліся на фоне малюнка на сцяне будынка – выявы трох жалезных клетак, з якіх вырываецца зробленая з газеты птушка. Некалькі чалавек на фотаздымках таксама стаяць, трымаючы ў руках папяровых птушак або клеткі. На ўдзельнікаў фотасесіі склалі адміністратыўныя пратаколы. Хутка адбудуцца суды.Read more

Праваабаронца Павал Левінаў дамагаецца роўных магчымасцяў распаўсюду для газеты «Віцебскі кур’ер» і «Аптечка Еламеда».Read more

У Камітэт па правах чалавека Арганізацыі Аб’яднаных нацый пададзеная яшчэ адна скарга з нагоды забароны мясцовымі беларускімі ўладамі мірных сходаў.Read more

"Ён ня толькі не паспрыяў мне застацца жыць у інтэрнаце з непаўнагадовымі дзецьмі, але і не палічыў неабходным пісьмова адказаць паводле вынікаў зварота і прыёма грамадзян," - апавядае жыхарка Магілева Ірына Ільінская, маці двух малалетніх дзяцей.

"Я патэлефанавала ў прыёмную першага намесніка старшыні Магілеўскага Аблвыканкама Уладзімера Кісілёва," - апавядае Ірына Ільінская. "І пацікавілася, чаму па выніках сустрэчы з чыноўнікам мне не прыйшоў пісьмовы адказ, на што ягоны сакратар адказала, што мне і так усё добра патлумачылі ў вуснай форме і гэтага дастаткова для афіцыйнага адказа. Вось, што мне патлумачылі ў Магілеўскім Аблвыканкаме," - кажа спадарыня Ільінская.Read more

Мінскі гарадскі суд задаволіў скаргу кандыдата ў дэпутаты Іллі Дабратвора на незаконныя дзеянні Заводзкай раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Мінскага гарадскога савета. 

19 снежня старшыня акруговай камісіі Яблакава палічыла тое, што Дабратвор не пражывае на тэрыторыі г. Мінска і не ажыцяўляе на ёй прафесійнае дзейнасці, падставай для адмовы ў рэгістрыцыі кандыдатам у дэпутаты. Акруговая камісія адмовілася прымаць якія-кольвег аргуманты кандыдата, і тлумачыць свае дзеянні. Дабратвор быў вымушаны звярнуцца ў суд.

Судовае паседжанне па разглядзе скаргі кандыдата адназначна прыйшло да высновы, што Дабратвора незаконна незарэгістравалі і абавязалі акруговую камісіі №1 па Ахоцкай выбарчай акрузе зарэгістраваць кандыдата. Рашэнне суда не падлягае перагляду і абскарджванню ў сваю чаргу.Read more

11 лютага ў судзе Ашмянскага раёна суддзя Таццяна Емельяновіч агучыла рашэнне па выніках разгляду грамадзянскай справы сябры ПЦ «Вясна» Таццяны Равякі супраць Ашмянскай мытні. Праваабаронца падавала ў суд пазоў з нагоды забароны мытнікаў на ўвоз на тэрыторыю Беларусі кнігі літаратуразнаўчых артыкулаў і эсэ “Асьвечаныя Беларушчынай” Алеся Бяляцкага.  

Пасля дзвюх “экспертыз” выдання мытнікі запатрабавалі ад Таццяны Равякі рээкспартаваць 40 асобнікаў, канфіскаваныя ў яе на беларуска-літоўскай мяжы, на тэрыторыю Літвы, дзе была выдадзена кніга.  Read more

30 студзеня ўпершыню, больш чым за 10 гадоў, магілеўскі абласны суд скасаваў судовую пастанову ў дачыненні да грамадскага актывіста.

 

Сябра  Аб’яднанай грамадзянскай партыі Антон Касцоў змог абскардзіць у абласным судзе рашэнне Ленінскага суду Магілева. Абвінавачванне яму было прад’яўлена за арганізацыю акцыі аўтамабілістаў “Стоп падатак”  - супраць увядзення падаткаў на ўладанне  аўтамабілем.  Суд, які адбыўся 26 снежня, пакараў Касцова трымя суткамі адміністрацыйнага арышту.

 Read more

Актыўную  салідарнасьць  праявілі беларусы,  не прымаючы жорсткі варак, вынесены Дзмітрыю Канавалаву і Ўладзіславу Кавалёву.
 
Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД) правёў у Беларусі апытанне, у якім апроч іншага задавалася пытанне аб справе тэракту ў менскім мэтро. Яны звярнулісь да людзей з наступным пытаннем: паводле следзтва, злачынства было зроблена тэрарыстам-адзіночкай і яго памагатым, за якімі ніхто не стаяў. Ці верыце Вы ў гэтую вэрсію?

Агулам адказалі:


“Не, злачынства зрабілі іншыя люді” 36,7 % апытаных
Не, злачынства зрабілі яны,але ў іх былі замоўшчыкі” – 32,4%Read more

Ад 2 лістапада ў Мінску пачаўся судовы працэс над старшынём праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесем Бяляцкім.
 
Алеся Бяляцкага вінавацяць ва ўхіленні ад сплаты падаткаў у асабліва буйных памерах з грошай, якія ішлі на праваабарончую дзейнасць “Вясны”, на дапамогу людзям, што не баяцца выказваць нязгоду з існуючым у краіне становішчам і сутыкаюцца з  адміністратыўнымі арыштамі, штрафамі, турмамі.
 Read more

  • Political Prisoners Released On The Day of Belarusian Solidarity

    On May 16, on the day of Belarusian Solidarity, family, friends and colleagues met with the political prisoners released from custody at the court room after the announcement of the verdict. Iryna Halip got two years term with a two- year suspension, Paval Sevyarynets – three years of work release, Syarhei Martsaleu – two years with a two-year suspension.

    Чытаць далей
  • Syndicate content