СМІ

Кіраўнік Еўрапейскай федэрацыі журналістаў (ЕФЖ) Могенс Бліхер Б’ерэгард прапануе ўнесці ў беларускае заканадаўства змены, якія замацавалі б прававы статус журналістаў-фрылансераў. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным лісце сп-ра Б’ерэгарда на імя Аляксандра Лукашэнкі ад 26 лістапада.Read more

19 жніўня суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў журналістаў Алеся Кіркевіча і Алеся Дзянісава вінаватымі ў парушэнні арт. 22.9 КаАП і аштрафаваў кожнага на 25 базавых велічыняў. Read more

Лідар АГП Анатоль Лябедзька правёў вулічную акцыю ў падтрымку незалежных журналістаў і свабоды слова ў Беларусі. Падзея адбылася падчас збору подпісаў, на адным з пікетаў каля крамы «ЦУМ» у цэнтры Мінску.Read more

Незалежную журналістку Таццяну Смоткіну пакаралі штрафам на 4,5 млн рублёў. Суд Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці прызнаў незалежную журналістку вінаватай у парушэнні сумна вядомага артыкула 22.9 КаАП ("незаконны выраб альбо распаўсюд прадукцыі СМІ").Read more

Глыбоцкі раённы суд 23 ліпеня аштрафаваў журналіста Змітра Лупача на 25 базавых велічынь.Read more

20 ліпеня Алесь Кіркевіч наведаў Ленінскі РАУС Гродна, дзе старшы лейтэнант Аляксей Вайцешка склаў на яго пратакол за парушэнне арт. 22.9 ч.2 КаАП. У тэлефоннай гутарцы пра ўзбуджэнне адміністратыўнай справы міліцыянт таксама паведаміў калегу Кіркевіча Алесю Дзянісаву.Read more

Вядучага радыёстанцыі Unistar Сяргея Грудніцкага звольнілі за выкарыстанне ў выпуску навінаў паведамленняў інфармацыйнай кампаніі БелаПАН.Read more

На рэдактара інтэрнэт-сайта “Наш Магілёў” Ігара Барысава супрацоўнікі магілёўскай міліцыі завялі дзве справы аб адміністрацыйным правапарушэнні.Read more

ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" выказвае рашучы пратэст у сувязі з узмацненнем адміністрацыйнага пераследу журналістаў-фрылансераў, матэрыялы якіх з'яўляюцца ў замежных СМІ.Read more

2 ліпеня суд Ленінскага раёна Брэста прызнаў Алеся Ляўчука вінаватым у парушэнні атрыкула 22.9 КаАП ч.2 (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ) і пакараў максімальным па гэтым артыкуле штрафам – 50 базавых велічынь.Read more

Syndicate content