Адказаць на каментар

Свой зварот да міністара Яўген  Скрабутан , удзельнік праграмы Каліноўскага, падмацоўвае неаднаразовымі выказваннямі  Маскевіча С.А.  ў СМІ аб тым, што ў Беларусі студэнтаў не адлічаюць па палітычных матывах. У гэтай сувязі Яўген Скрабутан напомніў службоўцу пра гісторыю свайго адлічэння.
Падчас навучання  Яўгена ў Гродна сённяшні  міністр адукацыі Маскевіч  кіраваў Гродзенскім дзяржаўным унівэрсітэтам імя Янкі Купалы. Як раз у той час, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2006 году Яўген актыўна ўдзельнічаў у агітацыйнай кампаніі адддзінага кандыдата – Мілінкевіча. У студзені таго ж году адсядзеў адміністратыўны арышт у ЦІП на завулку Акрэсціна і, як следства, быў выгнаны з навучання, нягледзячы на акадэмічную паспяховасць і здачу сэсіі:

-Я думаю, Вы памятаеце зацікаўленасць прарэктара па навучальнай і выхаваўчай працы Бадзюковай Т.А. у тым, каб я ня быў студэнтам ГрДУ, і гэта можа пацвердзіць амаль кожны выкладчык аддзялення беларускай філалогіі,— звяртаецца да міністра Скрабутан.

Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2006 года ва ўніверсітэце пачаліся ўзмоцненыя праверкі прысутнасці студэнтаў на занятках.Супрацоўнікі дэканата не хавалі таго, што зацікаўленыя толькі пропускамі  Яўгена Скрабутана – бо фармальна не хапала  прапушчаных гадзінаў, каб адлічыць на законных падставах.

Ва ўнівэрсітэце пэрыядычна вывешвалі доўгія спісы сістэматычных “прагульшчыкаў” заняткаў, прозвішча Скрабутан у гэтых спісах ніколі не было.  Папярэджанняў з боку дэканата за непрысутнасць на занятках на працягу семестру Яўген ня меў. Афіцыйнай зачэпкаю для адлічэння сталася нібыта адміністрацыйнае правапарушэньне — 12 студзеня  2006 года юнак быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі з каляндарыкамі  з надпісам “Люблю Беларусь”.

Нягледзячы на мноства перашкодаў з боку рэктарату (ціск на выкладчыкаў, спроба нядопуску да іспытаў), зімовую сэсію Яўген здаў своечасова. Аднак загадам рэктара   Маскевіча С.А. №12 ад 17.02.2006 года Яўген быў адлічаны з ліку студэнтаў філалагічнага факультэта:
-Вельмі дзіўным і нелагічным зьяўляецца факт адлічэння студэнта акурат пасля допуску да навучання ў наступным семестры,— звяртаецца да Маскевіча Яўген Скрабутан .

На шэраг зваротаў ва універсітэт і Міністэрства адукацыі пра незаконнасць адлічэння, юнаку быў дадзены адказ, што яго адлічылі за сістэматычнасць у парушэннях правілаў унутранага распарадку.

З дапамогай камітэта абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць” Яўген аднавіў навучанне  ў  Варшаўскім універсітэце па праграме Каліноўскага, якую   паспяхова скончыў  у 2009 годзе, стаўшы дыпламаваным філолагам.

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку