Адказаць на каментар
Пасля пяці жорсткіх прысудаў, вынесеным удзельнікам Плошчы, праваабаронца Алена Танкачова адзначыла для Радыо "Свабода", што напярэдадні судовых разбіральніцтваў былі апублікаваныя матэрыялы міжнароднай экспэртызы падзеяў 19 сьнежня. Там зроблена выснова, што масавых беспарадкаў у Мінску не было.
«Кожны раз мы чакаем, што гэты рэпрэсіўны ухіл зменіцца. Мы былі ў некаторым сэнсе ўпэўненыя, што ў тым ліку і вынікі экспэртызы і падрабязныя даследаваньні доказаў усё ж прывядуць суд да неабходнасці адмовіцца ад прымянення артыкулу “масавыя беспарадкі”. На жаль, прысуд, які мы пачулі сёння — гэта працяг раней абранай стратэгіі. Прысуд надзвычай жорсткі, то бок непрапарцыйны зместу правапарушэнняў. Гэтыя прысуды рана ці позна будуць перагледжаныя. Гэта кожны раз настолькі сумна і балюча бачыць, як на тваіх вачах прымаюцца зусім нематываваныя рашэнні. А далей за імі ідуць чалавечыя лёсы».