Адказаць на каментар

Напярэдадні Народнага схода  8 кастрычніка адзін з сябраў магілёўскай ініцыятыўнай групы Уладзімір Шанцаў даслаў ветлівае запрашэнне чыноўнікам гарвыканкама наведаць сход.

Замест такога ж ветлівага адказу, магілеўчанін атрымаў асабісты выклік “на дыван” да намесніка старшыні выканкама Ігара Шардыкі і заведуючай ідэалагічным аддзелам Алы Галушка . У кабінеце актывісту ўручылі афіцыйны ліст, у якім паведамлялася, што правядзенне акцыі парушае закон “Аб масавых мерапрыемствах”, за што Шанцаў можа быць аштрафаваны ці быць пакараны адміністратыўным арыштам. Увечары,  пасля 21-00, да кватэры актывіста з’явіліся супрацоўнікі міліцыі і перадалі афіцыйнае папярэджанне ад пракуратуры Ленінскага раёну аб недапушчальнасці парушэнняў заканадаўства.

У абодзвух выпадках прадстаўнікі ўлады  -ў “лепшых” савецкіх традыцыях - спасылаліся  на закон “Аб масавых мерапрыемствах”, закон жа “Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах”, аб якім казалі арганізатары  схода, як гарвыканкам, так і пракуратурай дэманстратыўна ігнараваўся.

На прадпрыемствах, дзе актыўна абмяркоўваліся пытанні сходу, гарадская адмістрацыя прызначала працоўныя дні ці “суботнікі”. Некаторых прадпрымальнікаў выклікалі ў гарвыканкам, дзе наўпрост шантажавалі: калі іх працоўныя будуць заўважаны на сходзе, прадпрыемствы будуць закрыты. Ва ўніверсітэтах былі прызначаны дадатковыя лекцыі.

У дзень Народнага схода тэрыторыя стадыёна, дзе планавалася правесці акцыю, была ачэплена супрацоўнікамі міліцыі і службовымі асобамі ў цывільным. Нават кіраўніцтва УУС вобласці не абмінула падзею. Усіх мінакоў здымалі на відэакамеру.Грамадскі транспарт, які ішоў да азначанага прыпынка,  працаваў з вялікімі перашкодамі.

Не абыйшлося і без “траянскага каня” з боку ўладаў. У час планаванага пачатку схода на тэрыторыю стадыёна дружна высадзіўся ўнушальны дэсант газонакасільшчыкаў. Яны павінны былі, па задуме мясцовых уладаў, забяспечваць гукавую падтрымку праваахоўным ворганам. Па словах мясцовых старажылаў, за ўсю гісторыю стадыёна, стрыжка газона ніколе не адбывалася ў суботні дзень.

Нягледзячы на ўсе перашкоды,  на сходзе сабралося блізу 250 чалавек, без уліку супрацоўнікаў міліцыі і іншых ведамстваў. Была прынята рэзалюцыя, дзе па прапанове сабраўшыхся былі вынесены патрабаванні аб вызваленні палітвязнў, правядзенні вольных парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў.

Сярод іншых пытанняў прагучала патрабаванне аб недапушчальнасці далейшага росту коштаў, індэксацыі страчаных укладаў, а таксама скасавання жорсткага закона аб масавых мерапрыемствах, ухваленага нядаўна палатай прадстаўнікоў.

Удзельнікі схода прынялі рашэнне сабрацца на тым жа самым месцы 12 лістапада і абмеркаваць рэакцыю ўладаў на рэзалюцыю.

 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку