Адказаць на каментар

Ва ўніверсітэце  польскага Лодзя адбыўся незвычайны  канцэрт, пад час якога студэнты, што навучаюцца там на курсах польскай мовы,  прадэманстравалі  гледачам, хто да чаго здатны.
Талентаў аказалася шмат . Усе   артысты ва ўзросце ад 17 да 20 гадоў з Турцыі, Ірландыі, Кеніі, Кубы, Таджыкістана і Беларусі.
Адныя спявалі, іншыя гралі на музычных інструмантах. Найлепшым выступам была прызнана пластычная кампазыцыя на тэму барацьбы паміж дабром і злом, якую падрыхтавалі беларускія студэнты.
Валерыя Грыгорык, Анастасія Якімчык, Яланта Чэмэрыс, Екацярына Мацяшук, Аляксандра Кішко, Агнешка Качынская, Марыя Вэйкшнар, Віктар Праніевіч і Максім Кісялёў спрабавалі данесці да гледачоў свае ўяўленні аб дабрым і злым , навеяныя  падзеямі, што адбываліся на іх радзіме, у Беларусі. На прыканцы сцэны дабро перамагае – галоўныя героі адмаўляюцца ад прагі да багацця і ўлады.
З вялікім поспехам выступіла іншая  беларускаая студэнтка – Вольга Ліпніцкая. У дуэце з таджыкскай студэнткай Хаджар Нацыравай яна выканала на скрыпцы кампазыцыю Sikreta Gardena. У залі панавала сяброўская абстаноўка. Гледачы пляскалі ў далоні, крычалі “брава”, некаторыя студэнткі нават расплакаліся ад выкшталцонага выканання на скрыпцы і кранальнага спева Піліпа з Гаваны.
Ганаровым гледачом  на канцэрце прысутнічаў  рэктар універсітэта Лех Качмарак. Не абмінулі ўвагай выступленне юных талентаў і польскія журналісты.
У Лодзінскім універсітэце на курсах польскай мовы навучаюцца студэнты з 43 краін свету па самых розных накірунках: медычным, эканамічным, гуманітраным, палітэхнічным.
Ёсьць сярод студэнтаў і беларусы, якія навучаюцца на праграме К. Каліноўскага.

 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку