Адказаць на каментар

Вышэйшая школа Беларусі пераўтварылася ў інструмант палітычных рэпрэсій супраць іншадумцаў,  гаворыцца ў заяве.
 
Мы канстатуем, што сістэматычныя парушэнні правоў чалавека ў беларускіх ВНУ замацоўваюць аўтарытарную сістэму кіравання вышэйшай школай, дэманструюць адсутнасць разумення кіраўнікамі навучальных устаноў фундаментальных акадэмічных каштоўнасцей: універсітэцкай аўтаноміі і акадэмічнай свабоды.
 
Пагарджанне гэтымі каштоўнасцямі перашкаджае сёння беларускай вышэйшай адукацыі далучыцца да балонскага працэсу, стаць паўнавартаснымі ўдзельнікамі Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі (ЕПВА).
 
Паміж “чорным спісам” і адмовай ЕВПА існуе наўпроставая сувязь.
Апошнім часам у сродках масавай інфармацыі актыўна абмяркоўваюць ініцыятыву “Офіса за дэмакратычную Беларусь” (Брусэль) пра скарачэнне спіса грамадзян Беларусі, якім забаронены выезд у краіны Еўрапейскага Звязу. У прыватнасці, уносяцца прапановы аб выключэнні з гэтага спісу рэктараў беларускіх ВНУ.
 
Грамадскі Балонскі камітэт (Беларусь) мяркуе, што неабходна выказаць свае стаўленне да гэтай ініцыятывы, паколькі выключэнне рэктараў ВНУ з гэтага спісу наўпрост уплывае на рэалізацыю распрацаваных намі прапаноў па ўключэнні Беларусі ў Еўрапейскую прастору вышэйшый адукацыі.
Грамадзкі камітэт не ўважае “чорныя спісы” беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны ЕЗ, як пажыццёвае пакаранне для арганізатараў і выканаўцаў рэпрэсій супраць удзельнікаў мірных пратэстаў, палітыкаў, і грамадскіх актывістаў. Мэта гэткіх санкцый – не помста, а прадухіленне  ў далейшым парушэнняў  грамадзянскіх правоў.
 
Патрапіўшыя ў спіс рэктары, адказны не проста за выключэнні студэнтаў і выкладчыкаў, але адказны і за паўторнае пакаранне ахвяр палітычных рэпрэсій. Прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці людзі былі адлічаны з навучання ці звольнены з працы, пазбаўленыя права на атрыманне адукацыі і на працу.
 
Па юрыдычных крытэрах – гэта відавочнае сваволле. Кіраўнікі ВНУ, практыкуючыя падобныя метады, цалкам заслугоўваюць пакарання.
 
Нам не здаецца, што выключэнне са спісу неўяздных без усякіх умоў дапаможа запусціць працэс рэфармавання вышэйшай адукацыі і прывесці да далучэння Беларусі да Балонскага працэсу.
 
Адзінай умовай далучэння Беларусі да ЕПВА павінны быць рэформы, якія закранаюць не толькі яе структуру ці іншыя тэхнічныя пытанні, але сістэму кіравання ўстановамі, акадэмічныя правы выкладчыкаў і студэнтаў.Першым крокам, які б сведчыў аб рэформах, стала бы спыненне палітычных рэпрэсій і парушэнняў акадэмічнай свабоды ў ВНУ. І выключэнне рэктараў с “чорных спісаў” павінна наўпрост залежыць ад стану спраў у адпаведным ВНУ.
 
Грамадскі Балонскі Камітэт  прапануе прымаць прапановы аб выключэнні рэктараў са “спісаў”, роўна як і дапаўняць гэты спіс  на падставе маніторынгу акадэмічных і грамадзянскіх правоў у кожным ВНУ краіны.
 
Мэтай  такога праекту будзе з’яўляцца не толькі ацэнка паводзінаў таго ці іншага рэктара, але і атрыманне праўдзівай інфармацыі пра перамены і прагрэс беларускай сістэмы адукацыі ў галіне фундаментальных акадэмічных каштоўнасцей. Гэткая працэдура неабходна, каб праз два гады павернуцца да пытання аб далучэнні да ЕПВА.
 
Праз супрацу з праваабарончымі арганізацыямі мы плануем стварыць сетку абсерваторый ва ўніверсітэцкіх цэнтрах краіны дзеля збору інфармацыі аб стане акадэмічных правоў ў беларускіх ВНУ, арганізаваўшы працу “акадэмічнага трыбунала” – групы аўтарытэтных экспертаў для карэктнай юрыдычнай кваліфікацыі кожнага факта рэпрэсій, заснаваўшы юрыдычную клініку для дапамогі ахвярам рэпрэсій, рэгулярна прадстаўляючы даклады пра стан акадэмічных правоў у ВНУ Беларусі.
 
Мы перакананы, што ўзгадненне сістэмы ўнутранага маніторынгу вышэйшай адукацыі і еўрапейскага механізму санкцый дазволіць правесці змены ў “чорным спісе” найбольш абгрунтавана і аргументавана.
 
Грамадскі Балонскі камітэт падкрэслівае, што прыняццё палітычных рашэнняў па пытанню выключэння ці ўключэння новых асоб павінна адбывацца публічна і ўзгоднена ў межах агульнапрынятых дэмакратычных працэдур.

 
Нагадаем, Грамадскі Балонскі камітэт быў створаны з мэтай распрацоўкі для нашай краіны інтэграцыйнай мапы беларускай вышэйшай адукацыі да Балонскага працэсу. У яго ўвайшлі прадстаўнікі экспертнай грамады і шэрагу грамадскіх арганізацый Беларусі.

 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку