Адказаць на каментар
Яўген Васьковіч нарадзіўся ў Бабруйску 26 лютага 1990 года ў сям’і рабочых.
Вучыўся завочна на журналісцкім аддзяленні філалагічнага факультэту Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсітэта імя Куляшова. Працаваў у газеце «Бобруйский курьер». У траўні 2011 году Яўген Васьковіч быў асуджаны разам з Арцёмам Пракапенкам і Паўлам Сырамолатавым на 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму за спробу падпалу ў ноч на 17 кастрычніка 2010 году будынку Бабруйскага КДБ, у які былі кінутыя бутэлькі з запальнай сумессю.
Яго затрымалі 17 студзеня ў Магілёве на наступны дзень пасля яго ўдзелу ў акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. У Магілёўскім дзяржаўным унівэрсітэце імя Куляшова хлопец завочна вучыцца на журналісцкім аддзяленні філалагічнага факультэта. У Магілёў ён прыехаў здаваць сэсію. Ён працуе ў недзяржаўнай газэце «Бабруйскі кур’ер». Прыхільнік стваранай партыі Беларуская хрысьціянскага дэмакратыя. Удзельнік Плошчы. Адседзеў 12 сутак на «Акрэсціна».
Яўген Васьковіч заявіў у судзе, што не шкадуе аб зробленым. Ён сказаў, што лічыць сябе літвінам, а сваім абавязкам – абараняць нацыянальныя беларускія каштоўнасці.
Адбываў пакаранне па адрасе: 212013, Магілёў, Слаўгарадская шаша, 183, ВК-15.
22 жніўня 2015 года ў ліку шасці паітвязняў вызвалены па рашэнні кіраўніка краіны.