Адказаць на каментар

Рашэннем суда Савецкага раёна г.Мінска ад 30.03.2012 г. задаволены пазоў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта да выпускніка гістарычнага факультэта Шамякіна Аляксандра аб спагнанні ў рэспубліканскі бюджэт сродкаў, выдаткаваных на падрыхтоўку спецыяліста.

Аляксандр Шамякін лічыць гэтае рашэнне несправядлівым і незаконным.

Паводле закона маладыя спецыялісты вызваляюцца ад пакрыцця выдаткаваных сродкаў у рэспубліканскі і (або) мясцовыя бюджэты ў выпадках, калі яны з'яўляюцца асобамі, у год заканчэння вышэйшай навучальнай установы залічанымі на навучанне ў магістратуру, аспірантуру (ад'юнктуру) на дзённую форму  атрымання адукацыі і якія завяршылі навучанне ва ўстаноўленым парадку.

Пасля атрымання дыплома БДУ Аляксандр паступіў у магістратуру Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і сабраў усе неабходныя дакументы з просьбай даць яму адтэрміноўку ад размеркавання на перыяд навучання. 

Аднак, па словах Аляксандра, дэкан гістарычнага факультэта Ходзін С.М. катэгарычна адмовіўся візаваць заяву свайго былога студэнта без тлумачэння прычынаў. Як лічыць сам Аляксандр, гэта было выклікана тым, што, навучаючыся на 5-м курсе гістарычнага факультэта БДУ, ён быў залічаны слухачом (нефармальнае навучанне) магістарскай праграмы "Дэмакратыя і грамадзянская супольнасць" Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. 

Пры разглядзе сітуацыі адміністрацыя БДУ не прыняла да ўвагі тое, што Аляксандр не спрабаваў пазбегнуць размеркавання, што пацвярджае і яго заява ад 14.09.2009 г.: "Прашу прадаставіць мне адтэрміноўку ад размеркавання на час навучання ў магістратуры …. і абавязуюся па заканчэнні навучання з’явіцца ў БДУ для наступнага размеркавання". 

Акрамя таго, у межах пазасудовага вырашэння пытання ў лістападзе 2010 г. ён звярнуўся ў БДУ з просьбай размеркаваць яго. Але ў лісце ад 15.12.2010 г. БДУ адмовіў яму ў размеркаванні і паведаміў аб тым, што  ён павінен выплаціць сродкі, выдаткаваныя на навучанне.

Такім чынам, выпускнік БДУ упэўнены, што былі парушаныя яго правы, і занепакоены несправядлівасцю вынесенага ў дачыненні да яго судовага рашэння, якое ён просіць адмяніць у касацыйнай скарзе, што пададзена ім у Мінскі гарадскі суд.

Яшчэ ня позна спыніць судовы пераслед: БДУ мае права адмовіцца ад патрабавання выплаты сродкаў, прызнаўшы наяўнасць устаноўленых законам падставаў для вызвалення ад іх спагнання.

Калі ласка, падтрымаеце Аляксандра Шамякіна!

Скапіруйце прыведзены ніжэй зварот  і адашліце яго па ўказаным адрасе:

РЭКТАРУ БДУ

Абламейке  Сяргею Уладзіміравічу

адрас:  Беларусь, г. Мінск вул. Бабруйская, 5a

e-meil: [email protected]

Вы таксама можаце даслаць  электронны  зварот  праз  службу  БДУ  «Адно акно» : http://www.bsu.by/ru/main.aspx?guid=168891 

“Зварот да рэктара Беларускага дзяржаўнага універсітэта  Абламейкі  С.У.                                                                                     

 

                                    Паважаны Сяргей Уладзіміравіч!

Набыў галоснасць факт, што ў дачыненні да выпускніка  гістарычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта ШАМЯКІНА Аляксандра Беларускім дзяржаўным універсітэтам распачата судовая справа аб спагнанні ў рэспубліканскі бюджэт грашовых сродкаў, выдаткаваных на падрыхтоўку спецыяліста.

Дадзеная справа па сутнасці ўяўляе сабой судовы пераслед за тое, што Аляксандр Шамякін пасля  заканчэння БДУ паступіў у магістратуру Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. 

У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, Аляксандр Шамякін як асоба, у год заканчэння вышэйшай  навучальнай установы залічаная ў магістратуру на дзённую форму навучання, вызваляецца ад пакрыцця грашовых сродкаў, выдаткаваных на падрыхтоўку спецыяліста. 

Аб сваім паступленні ў магістратуру ЕГУ Аляксандр належным чынам апавясціў і студэнцкі аддзел кадраў Белдзяржуніверсітэта, і дэкана гістарычнага факультэта БДУ Ходзіна Сяргея Мікалаевіча. Акрамя таго, ім было пададзена хадайніцтва аб адтэрміноўцы ад размеркавання да моманту заканчэння  магістратуры, чым пацвярджалася гатоўнасць добрасумленна выканаць свае абавязкі перад установай адукацыі.

У сувязі з гэтым, прашу Вас разабрацца ў сітуацыі і даць аб'ектыўную адзнаку дзеянням службовых асоб БДУ, якія  ажыццяўляюць судовы пераслед Аляксандра Шамякіна. 

Яшчэ ня позна спыніць судовы пераслед: БДУ мае права адмовіцца ад патрабавання выплаты сродкаў, прызнаўшы наяўнасць устаноўленых законам падставаў для вызвалення ад іх спагнання.

У дадзены момант Рэспубліка Беларусь прыкладае намаганні для таго, каб далучыцца да Балонскага працэсу і ўступіць у Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі (ЕПВА). Супрацьпраўны судовы пераслед асоб, жадаючых працягваць адукацыю ў краінах, якія ужо з'яўляюцца часткай гэтай прасторы, можа стаць сур'ёзнай перашкодай для такога ўступлення ў вачах міжнародных экспертаў і арганізацый.

З павагай да Вас,

                          “                                  

Дзякуй за вашую салідарнасць з Аляксандрам Шамякіным!

 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку