Адказаць на каментар

У снежні 2012 года ў Торуні адбыўсядыскусійны  клуб  на тэму сучаснай палітычнай сітуацыі на Беларусі з удзелам выкладчыцы аддзялення паліталогіі і міжнародных адносінаў  доктара Дароты Міхалюк , спецыяльнага госця, палітолага Алеся Лагвінца, дарадцы Аляксандра Мілінкевіча, а таксама з удзелам студэнта аддзялення міжнародных адносінаў Станіслава Стэсіка,- паведаміў сайт Торуньскага універсітэта імя Мікалая Каперніка.
 
Станіслаў Стэсік – адзін з тых маладых людзей, хто актыўна імкнецца развіваць беларуска-польскія кантакты, умацоўваць сяброўства.
 
Станіслаў пачаў сваю грамадскую актыўнасць у “Маладым Фронце” ва ўзросце 15-гадоў. За гэта яго не аднойчы выклікалі да дырэктара школы, а маці атрымлівала строгія папярэджанні ад камісіі па справах непаўнагадовых.
 
У 2011 годзе Стас быў накіраваны на стыпендыяльную Праграму К.Каліноўскага. Як непаўнагадовы ён  спачатку займаўся на  інтэрнацыянальных падрыхтоўчых курсах  у Лодзі.  Станіслаў выступаў ў Лодзі на уроках гісторыі і геграфіі і распавядаў сваім равеснікам пра Беларусь. Затым ён быў накіраваны на факультэт паліталогіі Торуньскага універсітэта.
 
 - Мае працы і прэзентацыі заўсёды звязаны з Беларуссю і тычыліся культуры, палітыкі, міжнародных адносінаў з іншымі краінамі. Тэма палітыкі звычайна пераходзіць на першы план, бо як людзі даведваюцца, што я з Беларусі і па праграме для рэпрэсаваных студэнтаў, то звычайна пачынаюць размовы на тэмы свабоды, рэжыму ў Беларусі,  параўноўваюць Беларусь сёння і Польшчу ў часах 80-х гадоў, і вельмі шмат іншых палітычных, эканамічных тэм дзе, як аказваецца, мы маем шмат агульнага.
 
- Што змянілася ў тваім светапоглядзе за гэтыя гады?
- Не магу адказаць што змянілася ў маім светапоглядзе, бо хіба нічога канрэтнага не змянілася. Я б сказаў, што больш умацавалася. Умацаваліся звычкі, якія былі набыты яшчэ на Беларусі. Умацаваліся прынцыпы. Умацаванне адбывалася і адбываецца праз розныя справы, праз выпрабаванні. Таксама адкрыў для сябе штосьці новае, што блізка да сэрца.
 
- Ці каліноўцы кантактуюць з маладымі палякамі, у чым супадзенне інтарэсаў?
- Асабіста я маю добры кантакт ня толькі з маладымі палякамі, але і людзьмі, якія старэйшыя за мяне. З большага, стасункі з палякамі маю вельмі добрыя. Падтрымліваю кантакты і з пастарам у Лодзі, і са знаёмымі. Вельмі часта прыязджаю да іх, бо запрашаюць на розныя царкоўныя мерапрыемства, сустрэчы, альбо проста на адпачынак. У Торуне наведваю таксама пратэстанцкую царкву.
 
- Ці наведвалі Польшчу твае родныя за гэты час?
-Так, прыязджае да мяне мама. Апошні раз да мяне прыехала на Раство. Была недзе каля 2 тыдняў са мной. Перад гэтым не бачыліся роўна год.
 
- Якой хацеў бы бачыць сваю дзейнасць у будучыні?
-Канешне, хацеў бы займацца палітыкай і дыпламатыяй. Але як бы не складвалася маё жыццё ў будучыні, я хацеў бы дапамагаць неяк Беларусі, нават калі гэтая дапамога будзе датычыцца толькі аднаго чалавека.

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку