Адказаць на каментар

Група студэнтаў, якія лічаць несправядлівай існуючую сістэму павышэння коштаў на навучанне  ініцыявала 25 красавіка грамадскую інтэрнет-кампанію"За стабільную аплату навучання”.

 

Сёння 65% студэнтаў Беларусі навучаюцца на  платнай аснове. З верасня 2010 года па красавік 2013 года кошт навучання змяняўся 9 разоў і павялічыўся  прыкладна ў 3 разы.

 

Студэнты патрабуюць, каб змяненне коштаў платнага навучання ва ўсіх навучальных установах краіны з 2013 года было прывязана выключна да фактычнай і запланаванай інфляцыі ў краіне і праходзіла 1 раз на год.

У большасці краін Еўропы, адзначаюць арганізатары кампаніі, кошт навучання фіксаваны. Гэта дазваляе будучым студэнтам і іх бацькам з упэўненасцю выбіраць навучальную ўстанову і планаваць свае выдаткі.

 

“Мы лічым, што нашыя бацькі таксама павінны ведаць, ці змогуць яны аплачваць нашае навучанне і быць упэўненымі ў заўтрашнім дні.”

 

Мы не закранаем пытанне фармавання кошту платнага навучання, сцвярджаюць студэнты, а толькі змены гэтага кошту ў працэсе навучання.

 

Сёння існуе сітуацыя, калі “паводле дамоваў на падрыхтоўку спецыялістаў на платнай аснове, навучальныя ўстановы могуць змяняць кошт навучання ў аднабаковым парадку. На практыцы, змяненне кошту адбываецца зыходзячы з павелічэння выдаткаў у навучальных установах (на выплату зарабатнай платы, на аплату камунальных паслуг і т.д.). Гэтая падстава для павышэння не прапісана ні ў адным нарматыўным акце”. 

 

Студэнты заклікаюць міністэрства адукацыі і прэзідэнта РБ  прыняць адпаведныя захады, каб кошт платнага навучання  грунтаваўся “не на выдатках, якія пастаянна павялічваюцца, а на здольнасці бацькоў аплачваць навучанне сваіх дзяцей, што выяўляецца ў эканамічных паказчыках развіцця краіны”. 

 

Ініцыятары кампаніі плануюць адправіць 10.000 электронных зваротаў грамадзян Беларусі да 30 чэрвеня 2013 г. За 2 дні з пачатку кампаніі было адпраўлена 48 зваротаў.

 

Усіх  зацікаўленых  запрашаюць  далучыцца да кампаніі і падпісаць зварот, тэкст якога надрукаваны на сайце obraschenie.vv.si 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку