Адказаць на каментар
Нядаўна жыхароў Брэста моцна збянтэжыла заява Старшыні Брэсцкага аблвыканкама Канстанціна Сумара, зробленая пад час цэрэмоніі ўганаравання пераможцаў спаборніцтва і прэміі “Чалавек года”, які паабяцаў, што да заканчэння пяцігодкі, то бок да заканчэння 2015 года, працаўнікі сельскай гаспадаркі будуць мець заробак, эквівалентны 670 даляраў ЗША.
У дадатак К. Сумар адзначыў, што для забеспячэння годнага заробка неабходна павышаць каэфіцэнт вытрворчасці, і патрэбна шмат працаваць. Што жа, здаецца лагічна і правільна.
Між іншым, на дадзены момант, напрыклад, у Лунінецкім раёне сярэдні заробак у сельскай гаспадарцы складае 2.487.000 рублёў. Гэтая лічба была агучана на адбыўшымся днямі паседжанні райвыканкама, дзе абмяркоўвалі вынікі працы галінаў народнай гаспадаркі за 1 квартал 2013 года. На сённяшні дзень гэтая сума складае ў эквіваленце 287 даляраў ЗША. У дадатак у СПК “Дзятлавіцкі”, “Дварэцкі”, “Багданаўка” і “Азарніца” намінальна налічаны заробак яшчэ меньшы.
Што тычыцца Лунінецкага раёна, то, як высветлілася на тым самым паседжанні выканкама, рэнтабельнасць сельгаспрадукцыі ў раёне значна паменшылася.
Калі ўзяць агулам па краіне, апярэджванне тэмпаў роста валавага прадукта над тэмпамі роста заробкаў – што мае быць умовай – не назіраецца ні па адным відзе эканамічнай дзейнасці.
- Дык адкуль возьмуцца “вялікія” грошы? Як заўжды – з-пад станка напярэдадні чарговых прэзыдэнцкіх выбараў? – задаюцца пытаннем берасцейцы.