Адказаць на каментар

Спадарыня Вераніка Себасцьяновіч, 82-х гадовая старшыня "Таварыства Жаўнераў Арміі Краёвай на Беларусі". атрымала пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні. У афіцыйным паведамленні гаворыцца аб тым, што "грамадзянка Себасцьяновіч парушыла ўсталяваны парадак, не маючы дазволу з боку мясцовых уладаў, і 12 траўня арганізавала і правяла ў мясцовасці Рачкаўшчызна сход памяці жаўнера Арміі Краёвай. Адказнасць за здзяйсненне падобнага ўчынку прадугледжана арт. 23.34 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь".

Вераніка Себасцьяновіч да вясны 1951 года была сувязной партызанскага атраду антысавецкага падполля на Гарадзеншчыне. Была арыштаваная, атрымала 25 гадоў лагероў,  4 з якіх адседзела. Вызваленая па амністыі.

Мерапрыемствы пра якія вядзецца гаворка, адбываліся месяц таму. Сябры незарыгістраванага  Саюза Палякаў зарганізавалі у вёсцы Рачкаўшчына (Шчучынскі район) урачыстасці прысвечаныя памяці легендарнага камандзіра Арміі Краёвай Анатоля Радзівоніка. На прыкладным месцы ягонай гібелі на прыватнай тэрыторыі з дазволу гаспадароў быў усталяваны крыж.

"Таварыства жаўнераў АК на Беларусі" дзейнічае пры непрызнаваным уладамі Саюзе палякаў на Беларусі. На сёння ў арганізацыю ўваходзяць каля 70 былых удзельнікаў антысавецкага супраціву.

Працэс Веранікі Себасцьяновіч адбудзецца у сераду 19 чэрвеня а 10 гадзіне у горадзе Шчучыне.  

Шчучынскія міліцыянты пераслалі у Гродна таксама  копію пратакола  аб адміністацыйным правапарушэнні на  старшыню непрызнаваемага уладамі Саюза Палякаў на Беларусі - Мечыслава Яцкевіча. Калі будзе разглядацца ягоная справа пакуль невядома.

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку