Адказаць на каментар

Гэтай магчымасцю скарысталіся таксама Зміцер Бандарэнка і Андрэй Вардамацкі. Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Саннікаў стаў стыпендыятам польскай навучальнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага. Палітык атрымае стыпендыю ў 1200 злотых (каля 370 долараў).

«Андрэй Саннікаў, Вячаслаў Сіўчык, Дар’я Корсак, жонка Уладзіміра Кобеца — усе яны пайшлі на праграму паслядыпломнай адукацыі. Гэта можа быць творчая праца на абраную стыпендыятам тэму. Стыпендыя ў іх такая ж, як і ў студэнтаў-каліноўцаў, а разлічаная праграма навучання на год», — расказала куратарка праграмы Іна Кулей і дадала, што цяпер стыпендыяльная праграма ахоплівае не толькі бакалаўрыят і магістратуру, але і іншыя накірункі — дактарантуру і паслядыпломную адукацыю, у прыватнасці.

Сам былы кандыдат не каментуе свайго паступлення і не расказвае, якую працу плануе пісаць і пры якім універсітэце.

Праграма Каліноўскага карыстаецца папулярнасцю сярод беларускіх палітыкаў і грамадскіх дзеячоў, якія апынуліся ў эміграцыі. У прыватнасці, гэтай стыпендыяй скарысталіся палітыкі Алесь Міхалевіч, Зміцер Бандарэнка, Зміцер Бародка. Польская бюракратыя пакідае эмігрантам няшмат магчымасцяў для выбару. Таму з праграмай Каліноўскага тым альбо іншым чынам звязаны амаль увесь эміграцыйны асяродак.

Міхалевіч кажа, што вынікам задаволены.

«Я знаходзіўся ў Варшаве. Мая навуковая кіраўніца была з Інстытута палітычных даследаванняў Польскай акадэміі навук. Але гэта не была вучэбная праграма, гэта была навуковая праграма. У выніку я дапісаў сваю доктарскую дысертацыю і паспяхова яе абараніў у траўні гэтага года».

Сярод іншых вядомых у апазіцыйных колах асобаў, якія сёлета падалі дакументы на навучанне па праграме Каліноўскага, можна згадаць Вячаслава Дыянава і Сяргея Каваленку. Прычым, першы спрабуе аднавіць навучанне — у 2011 годзе Дыянава адлічылі з польскага ўніверсітэта за прагулы. Займаюцца навуковымі даследаваннямі на сродкі праграмы Каліноўскага сацыёлаг Андрэй Вардамацкі і палітолаг Валер Булгакаў.

Нагадаем, што стыпендыяльная праграма Урада Рэспублікі Польшчы імя Кастуся Каліноўскага была створаная пад патранатам прэм’ер-міністра Польшчы ў сакавіку 2006 года. Яна стваралася з мэтай дапамогі студэнтам, выключаным з беларускіх навучальных установаў па палітычных прычынах. З цягам часу праграма пашырылася таксама на тых, хто не мае магчымасці навучацца ў Беларусі праз свае палітычныя погляды.
 

паволе "Эўрарадыё"

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку