Адказаць на каментар

Віктара Івашкевіча пахаваюць у суботу 5 кастрычніка на Паўночных могілках. 

Паніхіда па нябожчыку распачнецца аб 11-й гадзіне ў рытуальнай зале на Альшэўскага, 12. Тамсама ад 12.00 да 14.00 адбудзецца развітанне. А 14.00 труна з целам выправіцца ў апошнюю дарогу на клады.

Нагадаем, што Віктар Івашкевіч памёр 3 кастрычніка на 55-м годзе жыцьця ў 9-й лякарні Менска, дзе быў у аддзяленьні трансплянталёгіі ў рэанімацыі.


У Віктара Івашкевіча засталіся жонка і дарослы сын.

*Віктар Івашкевіч ад пачатку 1980-х гадоў удзельнічаў у моладзевым нацыянальным руху, быў удзельнікам "Майстроўні", "Талакі". З 1988 году — у Беларускім народным фронце. Як рэдактар газеты "Рабочы" ў кастрычніку 2002 года Івашкевіч быў асуджаны на два гады абмежавання волі. Прычынай стаў артыкул "Злодзей павінен сядзець у турме", у якім пракуратура ўбачыла паклёп на кіраўніка краіны.

Да 2009 года ён быў намеснікам старшыні Партыі БНФ, да лютага 2011 года — кіраўнік мінскай гарадской арганізацыі БНФ.

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку