Адказаць на каментар

Фундацыя “Мы Разам” сумесна з Камітэтам “Салідарнасць” праводзіць калядную акцыю падтрымкі рэпрэсаваных сем’яў з Беларусі.

"На сённяшні дзень беларуская сям’я знаходзіцца ў цяжкіх абставінах праз эканамічныя, сацыяльныя, бытавыя і палітычныя абставіны. Асаблівы ціск на сабе адчуваюць сем’і палітзняволеных і рэпрэсаваных. На дапамогу ім як раз і накіравана акцыя "Ад сям'і да сям'і"

"У невялікіх гарадах і мястэчках Беларусі сем'і рэпрэсаваных актывістаў знаходзяцца пад вялікім прэсінгам уладных структур. У выпадку страты працы, як рэпрэсіўнай меры за іншадумства і актыўнасць, актывістам амаль немагчыма ўладкавацца на новае месца працы. Сям'я застаецца без сродкаў для існавання. Гэтыя сем'і не застаюцца без салідарнай падтрымкі беларускіх праваабаронцаў, але салідарнасць звычайных людзей з краінаў-суседзяў з'яўляецца вельмі важнай і карыснай." - адзначыла старшыня Камітэта "Салідарнасць", Іна Кулей.

 

“Падобную сытуацыю палякі перажывалі ў 80-х гадах ХХ ст.,, у час калі палякі вялі барацьбу супраць камуністычнага рэжыма ў краіне. Таму не толькі на словах разумеюць моц салідарнасці і падтрымкі ў складаных умовах.” - адзначае прадстаўнік “Мы Разам”, Таццяна Іванова.

 

Ідэя дабрачыннай акцыі палягае ў аказанні дапамогі канкрэтнай беларускай сям’і. Арганізатары заклікаюць палякаў дасылаць школныя прылады, салодкія падарункі, цацкі, касметыку і інш. Важнай часткай з’яўляецца ліставанне: палякі, якія будуць дасылаць падарункі беларускім сем’ям прымацуюць і карткамі з зычэннямі, на якіх маюць атрымаць адказ ад адораных беларускіх сем’яў.  На сайце www.myrazem.eu будуць змешчаны блізу 20 адрэсаў сем'яў рэпрэсаваных. Акцыя будзе цягнуцца ажно па 1 лютага 2014 года.

Арганізатарам акцыі важнае ўладкаванне ўзаемадапамогі паміж польскімі і беларускімі сем’ямі. "Гэтая акцыя – толькі пачатак цікавых сустрэч па абмене досведам." - адзначаюць арганізатары.

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку