Адказаць на каментар

Напярэданні праваслаўных Калядаў  магілёўскія дзеткі,чыя маці страціла працу з-за сваёй грамадзянскай актыўнасці, атрымалі падарункі ад польскіх сем’яў. Акцыя пад назвай “Святы Мікалай – ад Польшчы да Беларусі” стартавала ў пачатку года, дзякуючы ініцыятыве Камітэта “Салідарнасьць” і неабыякавым людзям з грамацкай арганізацыі “Мы разам” з польскага гораду Уроцлаў.

У Магілёве да ініцыятывы далучыліся прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, сацыял-дэмакратаў і незалежнага прафсаюза.

Сем’і, якія наведалі актывісты, вельмі розныя.Агульнае ў іх было адно. Усе яны пацярпелі ад сваей прынцыповай грамадзянскай пазіцыі і апынуліся ў вельмі цяжкіх матэрыяльных умовах. Маці  з гэтых сям’яў страцілі працу.

Салаўева Натальля, Жарнасек АлаТарасенка Валянціна працавалі на прамысловых прадпрыемствах Магілева. Усе з’яўляліся актывістамі незалежнага прафсаюзу. Прымалі ўдзел у многіх палітычных кампаніях у самых розных якасцях. За гэта адчувалі на сябе ціск па месцы працы. Прайшлі праз звальненні. Аднаўленні на працы праз суд. Новыя спробы ціскуі новыя звальненні.

Гладчанка Крысціна, зусім маладая жанчына, маці траіх маленькіх дзетак. Працавала прыватным прадпрымальнікам. Пасля рэпартажа на канале БЕЛСАТ і сваёй актыўнасці пры змаганні за правы людзей, якія жывуць у бараках, і ім не даюць новае жытло, адчула на сабе ціск з боку ўладаў і былі вымушана спыніць дзейнасць у якасці прадпрымальніка.

Розныя жанчыны. Розныя лёсы. Нягледзячы на  ціск, яны працягваюць актыўнасць ў сваіх партыях і грамацкіх арганізацыях.

А робяць яны ўсе гэта перш за ўсе дзеля  будычыні сваіх дзяцей, адчуваючы  адказнасць за іх лёс. 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку