Адказаць на каментар

Некалькі тысяч чалавек прыйшлі развітацца з народным паэтам Рыгорам Барадуліным. Толькі частка з іх патрапіла ў Чырвоны касцёл, дзе прайшла пахавальная служба паводле грэка-каталіцкага і рыма-каталіцкага абрадаў.

Словы ў памяць Рыгора Барадуліна выказалі архімандрыт Сяргей Гаек і мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, апостальскі нунцый Кляўдыё Гуджэроці, паэт Уладзімер Някляеў, якія казалі пра геній паэта, роўнага класікам, ягоны духоўны подзвіг.

Развітацца з Народным Паэтам прыйшлі: старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра Андрэй Хадановіч, галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Віктар Шніп, былы міністр культуры Анатоль Бутэвіч, першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч. Прыйшлі пісьменнікі Барыс Пятровіч, Алесь ПашкевічВіктар Карамазаў, прыйшоў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Прыйшоў паэт і перакладчык Сяргей Панізнік.

На развітанні прысутнічала і дачка знакамітага беларускага скулптара Ігара Краўчанка, Ірына.

"Я не магла не прыйсці сёння. З самога майго маленства, спадар рыгор быў частым госцем нашага дома. Ён і Караткевіч і многія іншыя з той творчай інтэлегентнай кампаніі. Цяжка ў той час было ацаніць, што за людзі тады былі побач, якія постаці. Я ніколі не бачыла людзей, якія бы так любілі сваю маці. Мы ўсе нават разам адзначалі ейны Дзень Народзінаў. Спадар Рыгор заўжды быў адкрытым і кампанейскім чалавекам. Думаю, што сваім жыццём і творчасцю ён шмат чаго адкрыў і ў нас саміх. Шкада, што такія людзі сыходзяць."

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку