Адказаць на каментар

Чацвёра сябраў Свабоднага прафсаюза беларускага, з якімі не працягнулі кантракты на заводзе ТДіА, распачалі галадоўку.

Мікалай Жыбуль, Аляксандр Варанкін, Алег Шаўчэнка і Аляксандр Грамыка лічаць, што адміністрацыя завода не працягнула з імі кантракты менавіта з-за прафсаюзнай прыналежнасці, што з'яўляецца відавочным выпадкам дыскрымінацыі.

Звольненыя сябры незалежнага прафсаюза кажуць, што галадоўка будзе працягвацца да таго часу, пакуль іх не пачуе Аляксандр Лукашэнка. ПЦ “Вясна” нагадвае, што нядаўна звольненыя "свабодаўцы" напісалі адкрыты ліст, а таксама накіравалі зварот Аляксандру Лукашэнку, але адказу так і не дачакаліся.

Нагадаем, 31 кастрычніка на ТДіА былі звольнены апошнія два падпісанты адкрытага ліста Лукашэнку. Мікалай Жыбуль адпрацаваў на заводзе 30 гадоў, мае ганаровае званне "Ветэран працы РУП БЗ ТДіА", яму заставалася дапрацаваць усяго два гады да пенсіі. Алег Шаўчэнка адпрацаваў на заводзе 16 гадоў.
 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку