Адказаць на каментар

Падставай для высылцы паслужылі чатыры выпадкі відэафіксацыі ДАІ нязначнага перавышэння хуткасці руху аўтамабілем, зарэгістраваным на імя праваабаронцы.

Сем тысячаў подпісаў, якія былі сабраныя ў падтрымку праваабаронцы не былі не ўлічаныя, пра іх нават не ўзгадалі ў РУУС Першамайскага раёна падчас разгляду справы. 

Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч,  ўпэўнены, што “за пераход вуліцы ў неўстаноўленым месцы, альбо за праезд у трамваі без білета, ці за нязначнае перавышэнне хуткасці на 10 кіламетраў, не пазбаўляюць віда на жыхарства чалавека, які пражывае ў краіне з 1985 года” і гэта сведчыць аб палітычнай матываванасці такога рашэння.

“Менавіта палітычна матываваныя дзеянні ўладаў прыводзяць зараз да таго, што адзін з вядучых праваабаронцаў высылаецца з краіны на 3 гады <…> Можа быць гэта адбываецца з-за лішняй актыўнасці Цэнтра прававой трансфармацыці у накірунку камунікацый са спецдакладчыкам па Універсальнаму перыядычнаму агляду, хаця гэта працэдуры цалкам легальныя, можа яшчэ з якой прычыны. <…> Закон не абавязваў дзяржаўныя органы высылаць і пазбаўляць віда на жыхарства Танкачовай. Яны толькі мелі права гэта зрабіць. І яны зрабілі. Вось чаму адказ на пытанне, чаму яны гэтам правам скарысталіся, трэба шукаць у палітычнай матываванасці гэтага рашэння”, - зазначыў намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч.

Паводле ПЦ "Вясна"

 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку