Адказаць на каментар
Двухгадзінная акцыя, прымеркаваная да 66 угодкаў прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека пачнецца ў брэсцкім парку воінаў-інтэрнацыяналістаў а 13 гадзіне 10 снежня.
Як паведаміў ініцыятар пікета, праваабаронца Уладзімір Вялічкін, акцыя дазволена брэсцкімі ўладамі, пра што сведчыць ліст за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Генадзя Барысюка, піша сайт ПЦ "Вясна".
Паводле словаў Уладзіміра Вялічкіна, падчас пікета плануецца не толькі ўзгадваць гадавіну прыняццаУсеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, але і прыцягнуць увагу да існавання ў Беларусі палітычных зняволеных, патрабаваць ад уладаў хутчэйшага вызвалення гэтых асобаў.
Таксама вядома, што заяўнікі на адпаведныя пікеты У Баранавічах і Гомелі па розным фармальным прычынам атрымалі адмовы.