Адказаць на каментар
Да такой высновы прыйшлі праваабаронцы ПЦ “Вясна” па выніках анкетавання асобаў, якія мелі адміністратыўны пераслед па палітычных матывах цягам 2014 года ў розных гарадах Беларусі.
За мінулы год Праваабарончы цэнтр “Вясна” зафіксаваў 104 выпадкі адміністратыўных арыштаў па палітычных матывах у дачыненні да 88 актывістаў.
У выніку зваротаў у грамадскую прыёмную арганізацыі, па 40 выпадках было праведзенае грунтоўнае анкетаванне 37 чалавек, што складае 38,5% ад агульнай колькасці асобаў, якія падвяргаліся адміністратыўнаму пераследу. Яны пагадзіліся адказаць на 95 пытанняў, датычных стадый затрымання, знаходжання ў аддзяленні міліцыі і судзе, а таксама ўмоваў адбыцця пакарання.
З гэтых 40 анкет 4 выпадкі затрымання і адбывання пакарання мелі месца ў Барысаве, 1 – у Гародні, 1 – у Слоніме, 1 – у Наваполацку, 1 – у Ельску (затрыманне адбылося на мяжы з Украінай), астатнія 32 – у Мінску.
15 затрыманых адзначылі, што не з’яўляюцца сябрамі грамадскай альбо палітычна арыентаванай арганізацыі.
Узрост затрыманых – ад 18 да 72 гадоў.
Па выніках анкетавання можна адзначыць пашыраную тэндэнцыю ігнаравання працэсуальных правоў асобаў на стадыі затрымання, а таксама кепскія ўмовы адбыцця пакарання.
Інфаграфіка па адміністрацыйных арыштах 2014 года.